Знайсці
06.05.2022 / 10:27РусŁacБел

Генпракуратура Украіны выклікала на допыт Шайгу і Мядзведзева

Офіс генпракурора Украіны аб'явіў падазраванымі ў злачынстве і выпісаў позвы на допыт шэрагу членаў Рады бяспекі РФ. Пра гэта паведамляецца на сайце ведамства.

Сярод асоб, выкліканых на допыты 16, 17 і 18 мая — міністр абароны Сяргей Шайгу, намеснік старшыні Рады бяспекі Дзмітрый Мядзведзеў, спікер Дзярждумы Вячаслаў Валодзін, спікер Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка.

Таксама позвы выпісаныя дырэктару ФСБ Аляксандру Бортнікаву, кіраўніку Службы знешняй разведкі Сяргею Нарышкіну, міністру ўнутраных спраў Уладзіміру Калакольцаву, кіраўніку Расгвардыі Віктару Золатаву і паўнамоцнаму прадстаўніку прэзідэнта РФ у Цэнтральнай федэральнай акрузе Ігару Шчогалеву.

Генпракуратура Украіны таксама аб'явіла членаў Рады бяспекі РФ падазраванымі па справе аб замаху на тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.

Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну позву не выпісалі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера