Знайсці
29.04.2024 / 09:033РусŁacБел

Тэлеграм заблакаваў боты ГУР і СБУ Украіны

Галоўнае ўпраўленне выведкі Украіны пацвердзіла, што Telegram 28 красавіка «заблакаваў шэраг афіцыйных ботаў, якія процідзейнічалі ваеннай агрэсіі Расіі супраць Украіны».

Сярод заблакаваных апынуўся і «галоўны бот разведкі», пры дапамозе якога, як пісалі ўкраінскія СМІ, жыхары акупаваных тэрыторый Украіны маглі перадаваць звесткі ГУР, паведамляе «Астра». 

 

«Сёння кіраўніцтва платформы Telegram неабгрунтавана заблакавала шэраг афіцыйных ботаў, якія процідзейнічалі ваеннай агрэсіі Расеі супраць Украіны, у тым ліку, заблакаваны «галоўны бот выведкі». Гэта адбылося ў супярэчнасць правілам і публічным заявам, якія кіраўніцтва Telegram публічна дэкларавала», — гаворыцца ў паведамленні ГУР. 

Таксама паведамлялася аб блакаванні ботаў Службы бяспекі Украіны і іншых. Пад забарону трапіў чат-бот дзеючага на баку Украіны падраздзялення «Легіён Свабода Расіі», і бот тэлеграм-канала «Крымскі вецер», які публікаваў інфармацыю аб нанесеных ракетных ударах па Крыме. 

24 красавіка заснавальнік Telegram Павел Дураў напісаў, што платформа блакуе «каналы і боты, якія збіраюць каардынаты для нанясення ўдараў або публікуюць прамую персанальную інфармацыю з заклікамі да гвалту».

Чытайце таксама:

Павел Дураў хадзіў у школу ў Італіі, не выкарыстоўвае біткойны і не мае нерухомасці

Расійскі блогер прадаў юзернэйм @pavel за $80 тысяч. Пакупнік падарыў яго Паўлу Дураву

Дураў абвергнуў сувязь Telegram з расійскімі ўладамі

Павел Дураў даў інтэрвʼю Такеру Карлсану

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
8
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
7
1
Ясненька/адказаць/
29.04.2024
Затое Дураў не блакуе боты, якія стварыла КДБ/ФСБ для палітычнага пераследу беларусаў.
1
Дурову за эту операцию уже присвоили новое звание/адказаць/
29.04.2024
Это все что нужно знать про дуровский телеграмм. Украинские каналы и боты заблокировали, а кремлевские z каналы-помойки, где открыто призывают убивать украинцев, и дальше спокойно работают. Я уже молчу про фсбешные боты и каналы - их трогать никто и близко не отважиться в телеграмме, иначе путинские кураторы из фсб намекнут Дурову. Хотя, думаю и наминать не нужно этой консерве. Просто напомню, что первые фсбешные боты в телеграмме, которые собирают данные пользователей и сливают все в фсб, появились более 10 лет назад, и они спокойно продолжают работать и собирать данные и вычислять всех неугодных. Дуров же не будет идти против своей кремлевской крыши. 
0
Сігнал/адказаць/
29.04.2024
Выходзьце з ФСБшнай цялегі
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031