Знайсці
21.04.2022 / 21:38РусŁacБел

Пуцін усе 12 хвілін даклада Шайгу пра Марыупаль трымаўся за край стала 

Журналісты і карыстальнікі сацсетак заўважылі, што Пуцін сёння падчас дакладу Сяргея Шайгу пра Марыупаль быў вельмі напружаны.

 За ўсе 12 хвілін, пакуль гэты даклад ішоў, ён ні разу не адарваў правую руку ад края стала, што добра відаць на афіцыйным відэа.

У сувязі з гэтым многія журналісты і карыстальнікі сацсетак прыгадваюць, што, паводле нядаўна апублікаванага даследавання часопіса «Праект», Пуцін з 2012 года пакутуе ад болю ў спіне пасля няўдалага падзення з каня. Ці звязана гэта неяк са станам здароўя — пакуль ніякай інфармацыі няма. 

Дарэчы, падчас другой сённяшняй пуцінскай сустрэчы, з прэзідэнтам карпарацыі «Транснафта» Мікалаем Токаравым, сітуацыя была падобная. 

Чытайце таксама:

Навошта Пуціну хірург-анколаг? Выйшла расследаванне пра здароўе прэзідэнта Расіі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031