Знайсці
27.01.2022 / 08:53РусŁacБел

Былога хакеіста беларускіх клубаў забілі сякерай у Казані

Цела 24-гадовага Уладзіміра Паюла знайшлі ў ягонай кватэры. Мужчына амаль год як скончыў кар’еру і працаваў рыэлтарам у сталіцы Татарстана.

Па падазрэнні ў забойстве затрымалі 34-гадовага мужчыну, які здымаў у былога хакеіста кватэру.

Паюл збіраўся прадаваць яе і прасіў кватэранта з’ехаць, але той адмаўляўся.

У дзень забойства па той жа прычыне ўзнік канфлікт, які скончыўся забойствам — маладому чалавеку нанеслі шматлікія ўдары сякерай, ад якіх ён памёр.

У 2018-19 гадах Паюл гуляў за хакейныя клубы «Брэст» і «Авіятар» з Беларусі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера