Знайсці
27.01.2022 / 00:54РусŁacБел

Пад Магілёвам падчас працы ўпаў будаўнічы кран 

На будаўніцтве новай шматпавярхоўкі ў аграгарадку Палыкавічах пад Магілёвам упаў вежавы кран. На відэа, якое даслаў на сайт mogilev.online чытач, кран з жудасным грукатам нахіліўся набок, а затым уваткнуўся стралой у зямлю. Мяркуючы па ўсім, страла зламалася.

Кран меў вышыню ў 23 метры, грузападымальнасць — 10 тон. Але, па папярэдняй інфармацыі МНС, пры перакульванні такой спаруды ніхто з людзей не пацярпеў, прынамсі моцна. Аператар крана дастаўлены ў бальніцу для абследавання.

Не пашкоджаны і будынак, на ўзвядзенні якога той кран працаваў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера