На трасе Мінск — Гродна легкавік разрэзала агароджай. Кіроўца цудам застаўся жывы
Сур'ёзная аўтамабільная аварыя адбылася днём 1 студзеня на аўтадарозе Мінск — Гродна паблізу вёскі Балі Шчучынскага раёна. Спатрэбілася дапамога ратавальнікаў, паведамляе МНС.
Аўтамабіль Toyota Avensis урэзаўся ў металічную раздзяляльную агароджу на трасе. У выніку сутыкнення пацярпеў кіроўца. Ён выжыў, але быў заблакаваны ў салоне. Кіроўца быў прытомны і растлумачыў ратавальнікам, што ў яго заціснутыя ногі.
Для вызвалення мужчыны ўжываліся гідраўлічная станцыя і пнеўматычныя разжым-кусачкі. Ратавальнікі дэмантавалі задняе сядзенне аўтамабіля, каб дабрацца да механізму крэсла кіроўцы і адсунуць яго. Затым адагнулі дзверы кіроўцы, акуратна пераклалі пацярпелага на насілкі і перадалі яго медыкам для шпіталізацыі.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Памерла Вольга Жураўлёва
 1
Ціханоўская збіраецца здзейсніць «доўгачаканы візіт»
 6
Ізраіль мяняе правілы ўезду для турыстаў
 1
Пяскоў: Падстаў для перамоваў з Украінай няма
 4
У выніку атакі на вайсковы аэрадром у Кушчоўскай Краснадарскага краю, магчыма, пашкоджаныя самалёты
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера