Знайсці
14.12.2021 / 14:23РусŁacБел

Дар’я Лосік пра вынікі суда: «Я ні разу не пашкадавала, што Ігар мой муж, што я аддала яму сваё сэрца»

14 снежня блогеру Ігару Лосіку прысудзілі 15 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыма (вырак пакуль не ўступіў у законную сілу, яго можна абскардзіць). Дар’я Лосік перад абвяшчэннем прыгавору пагаварыла з «Нашай Нівай». 

«Мы рыхтаваліся да найгоршага. Ігар у лістах рыхтаваў мяне, што прысуд не будзе мяккім, і я разумею, што ён і не можа такім быць у сённяшняй сітуацыі.

Бо ніхто не ўмее прызнаваць свае памылкі, у прыватнасці, рэжым. Таму я ведаю, што прысуд не будзе мяккім, 100%, — кажа Дар’я. — Ад Ігара даходзяць розныя лісты: ёсць пазітыўныя, ён разумее, што так доўга гэта ўсё не будзе.

Але ёсць і негатыўныя, гэты ціск і працяглы суд усё ж адбіваюцца, чалавек паўтара года ў СІЗА. Раней у Ігара былі моманты, калі яму было вельмі складана, цяпер трохі лягчэй.

Калонія — гэта будзе яшчэ адзін новы этап у жыцці. Ігар ад гэтага трохі разгублены, не ведаю, наколькі яму кепска, але казаў, што трохі бянтэжыцца.

Складана сказаць, гатовы да прыгавору Ігар ці не — спадзяюся, што так. Але я гатовая».

З’язджаць з краіны Дар’я не збіраецца.

«Пакуль Ігар Аляксандравіч Лосік знаходзіцца за кратамі, я не з’еду з Беларусі, я буду і далей змагацца за мужа. У мяне няма іншага выхаду проста. Дзе ўзяць сілы на гэта? Трэба проста вельмі моцна кахаць. Вось і ўсё, — тлумачыць Дар’я. — Што я магу зрабіць — у першую чаргу, гаварыць.

І ўсім сваякам затрыманых, палітвязняў я таксама раю не маўчаць. Бо інакш узнікне ўражанне, што нічога такога не адбываецца, што ўсё ў нас добра. Пра гэта ўсё трэба гаварыць, расказваць, каб гэта ўсё бачыў свет, каб як мага больш людзей магло даведацца пра тое, што адбываецца. Бо калі маўчаць, то адзін вядомы нам усім чалавек падумае: «Ну ўсё, усё добра, усё выдатна!»

Не было такіх выпадкаў, каб маўчанне дапамагала. Кожная непрыемная сітуацыя, якая адбывалася з маім мужам у СІЗА, была на слыху. І каб я маўчала — не было б лепш. Бо розгалас дапамагаў — яму пачыналі насіць лісты, газеты, калі стала вядома пра галадоўку, да Ігара стаў прыходзіць псіхолаг. Рыторыка мянялася. 

І раней мае лісты даходзілі да Ігара кавалкамі, урыўкамі — цяпер гэта скончылася. Безумоўна, трэба не маўчаць. І я маўчаць не збіраюся».

Апошні раз да прысуду Дар’я бачыла мужа 27 мая на адзіным спатканні.

«Цяпер я вельмі хацела яго ўбачыць, вельмі сумую. Дзяцей нельга браць у СІЗА, таму дачку Ігар, на жаль, не ўбачыць, — кажа Дар’я. — Але дачка ведае, што тата ў Гомелі, што я важу яму туды прадукты.

Што ідзе суд, што будзе прыгавор, яна пакуль не ведае, бо не зразумее. Але пасля я хаваць ад яе нічога не буду — раскажу ўсё, бо мне няма чаго саромецца. Пра тое, што адбылося, у мяне шкадаванняў няма, бо гэта не мае сэнсу.

Але ні разу я не пашкадавала, што Ігар мой муж, што я аддала яму сваё сэрца. І калі ўжо атрымалася так, як атрымалася, то я буду спрабаваць Ігара адтуль вызваліць, усімі магчымымі і немагчымымі спосабамі».

Ціханоўскаму — 18 гадоў, Лосіку — 15, Статкевічу — 14. Вынесеныя жахлівыя прысуды па «справе Ціханоўскага»

«Мікалай паўтарае: у іх няма столькі часу, колькі яны спадзяюцца». Жонка Статкевіча пра прыгавор мужу

«Я не маю права казаць дзецям, што столькі наступных год яны не ўбачаць бацьку, я сама ў гэта не веру». Ціханоўская ў каментарыі «Нашай Ніве» пра прысуд мужу

Што трэба ведаць пра «справу Ціханоўскага»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031