Польскія памежнікі выцягнулі з балота восем мігрантаў
Памежная варта Польшчы выратавала з балота каля ракі Супрасль васьмярых мігрантаў, якія спрабавалі парушыць дзяржаўную мяжу краіны з боку Беларусі. Сярод іх 5 мужчын і 3 жанчыны.
Людзі былі ўжо знясіленыя і самастойна не маглі выбрацца. Памежнікам спатрэбілася дапамога салдатаў, пажарных, паліцыі і верталёта медавіяцыі.
Сем чалавек шпіталізавалі.
19 верасня на беларуска-польскай мяжы знайшлі чатыры трупы мігрантаў: целы трох чалавек выявілі са свайго боку польскія памежнікі, мёртвую жанчыну знайшлі з беларускага боку.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Беларусь хоча разам з Расіяй будаваць караблі
 4
Бубнач «Карозіі металу» трапіў у кому пасля затрымання на канцэрце. Гурт спыняе дзейнасць
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера