Знайсці
27.08.2021 / 14:09РусŁacБел

У Эстоніі прэзідэнтам краіны можа стаць дырэктар Нацыянальнага музея

У пятніцу 59 сябраў Рыйгікогу (парламента краіны) вылучылі дырэктара эстонскага Нацыянальнага музея Алара Карыса кандыдатам у прэзідэнты краіны. Першы тур галасавання адбудзецца ў парламенце ў панядзелак, 30 жніўня.

Цэнтрысцкая партыя і партыя рэформаў яшчэ ў нядзелю пацвердзілі, што падтрымаюць кандыдатуру Алара Карыса на пасаду прэзідэнта Эстоніі, паведамляе err.ee.

У цэнтрыстаў і рэфармістаў 59 месцаў у Рыйгікогу. Для абрання прэзідэнта краіны ў парламенце за кандыдата павінны прагаласаваць не менш за 68 са 101 дэпутата. У Эстоніі прэзідэнта абірае парламент.

Гэта азначае, што, акрамя галасоў парламентарыяў ад Цэнтрысцкай партыі і Партыі рэформаў, Карысу трэба будзе заручыцца падтрымкай альбо Сацыял-дэмакратаў, альбо партыі Isamaa.

Кансерватыўная народная партыя (EKRE) мае намер вылучыць кандыдатам у прэзідэнты Хена Пылуааса.

Алар Карыс раней займаў пасаду дзяржаўнага кантралёра, рэктара ўніверсітэта прыродазнаўчых навук і Тартускага ўніверсітэта. У кастрычніку 2017 года ён быў абраны дырэктарам эстонскага Нацыянальнага музея.

З 2016 года пасаду прэзідэнта займае Керсці Кальюлайд.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031