Знайсці
15.05.2024 / 16:09РусŁacБел

На аўкцыён выставілі дом віцебскай палітэмігранткі

З канфіскацыяй рэжымам Лукашэнкі нерухомасці палітуцекачоў сутыкнулася віцебская актывістка, сябра Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Алена Янушкоўская. У сваім акаўнце ў фэйсбуку жанчына паведаміла, што яе дом у вёсцы Суйкава Віцебскага раёна выставілі на аўкцыён.

Дом Алены Янушкоўскай. Фота: e-auction.by

Пачатковы кошт дома — 10 700 рублёў. Аўкцыён прызначаны на 30 траўня.

Пры гэтым адзначаецца, што ў доме зарэгістраваны ўласнік.

Фота: e-auction.by

Алена Янушкоўская за акцыі ў абарону незалежнасці, якія адбыліся ў снежні 2019, і заклікі да іх была ў свой час шэсць разоў асуджаная, ёй прызначылі рэкордную па тым часе суму штрафу — 4590 рублёў.

Чытайце таксама:

Цапкала вінаваціць генпракурора ў асабістай выгадзе ад продажу яго кватэры

На кватэру Цапкалаў у Беларусі з другой спробы знайшліся пакупнікі

Прадалі на аўкцыёне кватэру праваабаронца Лабковіча

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
11
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930