Знайсці
15.05.2024 / 16:5815РусŁacБел

«Мы рашуча настроеныя, што Украіна павінна перамагчы ў гэтай вайне» — Блінкен

Дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен заявіў, што падтрымка Злучанымі Штатамі Украіны накіраваная на яе стратэгічны поспех, і адкрытым тэкстам сказаў, што Украіна павінна атрымаць перамогу ў вайне. Як паведамляе «Еўрапейская праўда», пра гэта ён сказаў на сумеснай прэс-канферэнцыі з міністрам замежных спраў Украіны Дзмітрыем Кулебай падчас другога дня візіту ў Кіеў.

Энтані Блінкен. Фота: Brendan Smialowski/Pool Photo via AP

Ва ўступным слове ён падкрэсліў, што для ЗША важна дапамагчы забяспечыць стратэгічны поспех Украіны.

«Мы працуем над тым, каб Украіна магла атрымліваць поспехі на полі бою цяпер, абараняючыся ад расійскай агрэсіі, каб яна была здольная стрымліваць і абараняцца ад далейшых нападаў, і, галоўнае, гарантаваць права ўкраінскага народа вызначаць сваю будучыню», — сказаў дзяржаўны сакратар ЗША.

У далейшых адказах на пытанні Блінкен некалькі разоў адкрытым тэкстам сказаў пра тое, што Украіна павінна атрымаць перамогу ў вайне.

«Злучаныя Штаты адданыя таму, каб гарантаваць, што Украіна пераможа ў вайне, і гэта дэманстравалася праз беспрэцэдэнтную падтрымку, якую мы аказалі і працягваем аказваць… Мы рашуча настроеныя, што Украіна павінна перамагчы ў гэтай вайне і атрымаць поспех дзеля свайго народа і сваёй будучыні», — заявіў Энтані Блінкен.

Таксама падчас брыфінгу ён аб'явіў, што ЗША дадуць дадатковыя 2 млрд даляраў у выглядзе ўнёску ў новаствораны фонд, мэтай якога будзе развіццё ўкраінскага АПК і фінансаванне закупкі зброі.

У першы дзень візіту Блінкен расказаў, што двухбаковае пагадненне па бяспецы ЗША з Украінай будзе прадугледжваць вайсковую дапамогу ў розных сферах і дапаможа наблізіцца ёй да сяброўства ў НАТА.

Ён таксама падкрэсліў уклад хаўруснікаў ЗША ў эканамічную і гуманітарную дапамогу Украіны, які, паводле ягоных слоў, утрая перавышае амерыканскі.

Чытайце таксама:

Блінкен у Кіеве схадзіў на абед у піцэрыю

Блінкен прыбыў у Кіеў з неабвешчаным візітам

Буданаў малюе змрочную карціну сітуацыі на фронце

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
1
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Балінкен/адказаць/
15.05.2024
фуйло вы а не настроеныя
0
Не ермак недруг/адказаць/
15.05.2024
Ермак друг человека , первый ты на ликвидацию пойдешь
3
Не надо ля ля... /адказаць/
15.05.2024
Я помню хорошо когда ВСУ освобождали харьковскую область Блинкен срочно прилетел в Украину истерить что же вы делаете? Мы жа с путиным не о том договаривались... К стати украинские генералы могут рассказать как там этот украинский блицкриг расстроил байденовскую администрацию.   
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера