Знайсці
05.06.2021 / 14:23РусŁacБел

СМІ: сілавікі з ЛНР выехалі дапытваць Пратасевіча

Пра гэта паведамляе выданне «Данбас Сёння» са спасылкай на валанцёра. Афіцыйнага пацвярджэння пакуль няма.

Раман Пратасевіч

Раней следчых з самаабвешчанай ЛНР на выпадак, калі ў іх «будуць пытанні» да Пратасевіча, запрасіў Лукашэнка. Між тым высокапастаўленая крыніца ў міліцыі ЛНР заявіла, што ў выпадку экстрадыцыі Раману Пратасевічу за «злачынствы супраць чалавечнасці» пагражае расстрэл.

Згодна з арт.7 Крымінальнага кодэксу, «грамадзянін Рэспублікі Беларусь не можа быць выдадзены замежнай дзяржаве, калі іншае не прадугледжана міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь», адзначае Tut.by.

Сам Раман Пратасевіч, адказваючы на пытанне Маркава, ці баіцца ён запыту на экстрадыцыю ў ЛНР, казаў:

«Зразумела. І я адзінае, на што спадзяюся — што ў Аляксандра Рыгоравіча знойдзецца дастаткова палітычнай волі і нейкай рашучасці, каб не выдаць мяне».

Таксама раней Украіна заявіла, што калі да Пратасевіча пусцяць прадстаўнікоў «ЛНР», то Лукашэнку «будзе балюча».

«У нас ёсць дастаткова інструментаў, каб зрабіць людзям і краінам, якія не паважаюць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, балюча. Асабліва калі гаворка ідзе пра Беларусь, з якой у нас шмат сувязяў. У тым ліку і эканамічных. Не буду закідваць пагрозамі, але хачу сказаць, што ёсць рэчы, якія мы не даруем. Непавага да тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны — адна з такіх», — сказаў міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031