Знайсці
02.06.2021 / 08:53РусŁacБел

Эстонія адмяняе абавязковае нашэнне масак

Абавязак насіць ахоўную маску ў памяшканнях будзе адменены ў Эстоніі з серады, 2 чэрвеня. Такое рашэнне было прынята ў аўторак на кабінетнай нарадзе ўрада, піша ERR.

Рашэнне прынята на фоне зніжэння ўзроўню захворвання на каранавірус.

Агульнадзяржаўны абавязак нашэння ахоўных масак будзе з 2 чэрвеня адменены ва ўсіх грамадскіх памяшканнях, у тым ліку дамах па доглядзе і адукацыйных установах, у якіх абавязак да гэтага часу дзейнічаў. Гэта таксама датычыцца крам, устаноў сферы паслуг, адукацыі, культуры, спорту, цэркваў, сферы вольнага часу і інш.

Акрамя скасавання агульнадзяржаўнага абавязку насіць маску, нашэння масак больш не будуць цэнтралізавана патрабаваць ад асоб, што блізка кантактавалі з хворым на COVID-19, аднак гэты абавязак захаваецца, калі гэтага будзе патрабаваць Дэпартамент здароўя.

У Дэпартамента здароўя застаецца права, у залежнасці ад эпідэміялагічнай сітуацыі, патрабаваць нашэння масак у канкрэтных месцах або на канкрэтных мерапрыемствах. Акрамя таго, працадаўцы могуць патрабаваць нашэнне масак ад работнікаў або кліентаў прадпрыемства для забеспячэння бяспечнай вытворчай абстаноўкі.

Паколькі рызыка распаўсюджвання каранавіруса ў Эстоніі захоўваецца, людзям па-ранейшаму рэкамендуюць выконваць дыстанцыю, мыць і дэзынфікаваць рукі.

Насіць маску ці прыкрываць нос і рот па-ранейшаму рэкамендуецца ў закрытых, шматлюдных памяшканнях з дрэннай вентыляцыяй і адсутнасцю магчымасці трымацца на адлегласці ад старонніх людзей. У якасці такіх месцаў называюць грамадскі транспарт і шматлюдныя закрытыя памяшканні.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031