Знайсці
07.05.2016 / 09:502РусŁacБел

У Нью-Ёрку прайшоў выступ Таццяны Матафонавай ФОТА, ВІДЭА

5 траўня ў грамадскай зале Сабора Кірылы Тураўскага ў Брукліне адбыўся канцэрт спявачкі Тацяны Матафонавай і прэзентацыя выдадзенага ёю зусім нядаўна зборніка аўдыёзапісаў «Галасы паэтаў».

У альбом увайшлі запісы 60 беларускіх паэтаў, якія чытаюць свае вершы. Сярод іх Якуб Колас, Янка Купала, Ларыса Геніюш, Пімен Панчанка, Наталля Арсеннева, Анатоль Сыс, Рыгор Барадулін, сучасныя паэты Уладзімір Някляеў, Леанід Дранько-Майсюк, Сяржук Сокалаў-Воюш, якія адмыслова для альбома чыталі свае творы ў студыі.

У выкананні Тацяны прагучалі песні на вершы Ніла Гілевіча, Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Някляева, а таксама спявачка расказала аб працы над дыскам і выказала падзяку ўсім, хто дапамагаў ёй.

Канцэрт-прэзентацыя адбыўся напярэдадні адлёту Таццяны дадому ў Менск і скончыўся цёплай сяброўскай вячэрай.

Фота і відэа Віктара Дударава

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031