Знайсці
24.12.2015 / 10:265РусŁacБел

Зміцер Панкавец пра «Зорныя войны»: Чаму зло перамагае

Пасля 10-гадовага перапынку «Зорныя войны» вярнуліся да гледача. Гэта самая папулярная эпапея ў гісторыі кінематографа. Калі ў 1980 годзе выйшла другая часта «Імперыя наносіць удар у адказ», то больш за 2 мільёны амерыканцаў пад рознымі падставамі не пайшлі на працу, а пайшлі ў кінатэатры. Нават тыя людзі, якія ніколі не глядзелі «Зорныя войны», нешта чулі пра Люка Скайуокера, магістра Ёду і Чубаку.

Кажуць, што сакрэт поспеху «Зорных войнаў» — у найлепшых спецэфектах. Можа, і так, але гэты фільм пра нешта большае, чым проста касмічныя бойкі і пагоні. Гэта ідэальны свет, дзе ёсць чорнае і белае, сілы дабра і сілы зла.

У дабра ёсць джэдай Люк Скайуокер, плэйбой Хан Сола, адданы Чубака, прынцэса Лея. Зло ж, часцей за ўсё, нават не мае твару, яно носіць маскі. Аднаго штурмавіка немагчыма адрозніць ад іншага. Зло маналітнае, яно арганізаванае. Кажуць жа, што парадак б’е клас.

Фармальна бок дабра перамагае ў кожнай з частак «Зорных войнаў». Але татальную вайну выйграе бок Цёмных сілаў. На працягу сямі частак можна прасачыць, як скукожваецца дабро з магутнай Галактычнай Рэспублікі да групкі паўстанцаў-дысідэнтаў. Прастора свабоды змяншаецца з кожным годам. Нешта гэта вельмі нагадвае.

І ўсё ж «Зорныя войны» пакідаюць надзею, што нават малымі сіламі можна рабіць цуды. Што недзе ў галактыцы ёсць герой, які можа змяніць усё. Яго трэба толькі адшукаць. Ці ўдасца? Глядзіце ў кінатэатрах вашага горада.

***

Зорныя войны: абуджэнне сілы
Рэжысёр: Джэй Джэй Абрамс
135 хв, ЗША

Праз трыццаць гадоў пасля гібелі Дарта Вейдэра і Імператара галактыка па-ранейшаму ў небяспецы. Першы Ордэн на чале з таямнічым Сноўкам і яго правай рукой Кайлі Рэнам ідзе па слядах Імперыі, спрабуючы захапіць усю ўладу. У гэты нялёгкі час на планеце Джаку лёс зводзіць дзяўчыну Рэй і былога штурмавіка Першага Ордэна Фіна з героямі часоў вайны з Імперыяй — Ханам Сола, Чубакам і лідаркай Паўстанцаў генералам Леяй. Разам яны павінны даць бой Першаму Ордэну, аднак становіцца відавочна, што толькі джэдаі могуць спыніць Сноўка і Кайлі Рэна…

Роля Рэй дасталася маладой брытанскай акцёрцы Дэйзі Рыдлі. Яе напарнікам, паўстанцам По Дэмеранам, стаў гватэмалец Оскар Айзэк, вядомы па музычнай стужцы «Унутры Льюна Дэвіса» (2013) і намінаваны за галоўную ролю на «Залаты глобус».

Стваральнікі стужкі імкнуліся па магчымасці выкарыстоўваць рэальныя месцы для здымак (у ваколіцах Абу-Дабі, Лондана і на выспе Скелінг-Майкл у Ірландыі). Спецыяльна для здымак быў пабудаваны касмічны карабель «Тысячагадовы сокал».

Першым новую серыю «Зорных войнаў» убачыў Дэніэл Флітвуд з Тэхаса. Флітвуду было ўсяго 32 гады, але ён паміраў ад раку, і шанцаў дажыць да выхаду фільма ў пракат у яго не было. Анлайн-кампанія ў падтрымку хлопца прыцягнула ўвагу Disney. Яе кіраўніцтва дало дазвол паказаць яшчэ не змантаваную версію «Абуджэння сілы» ў яго дома. Перад праглядам Флітвуду патэлефанаваў рэжысёр Абрамс. Дэніэл памёр 10 лістапада 2015 г.

Зміцер Панкавец

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031