Знайсці
01.09.2015 / 13:263РусŁacБел

Украінскі студэнт стварыў «экзашкілет для бабулі»

UniExo будзе каштаваць каля 25 тысяч даляраў, у разы танней за аналагі.

Фота: прэс-служба фонду Клічко

Студэнт Кіеўскага Нацыянальнага авіяцыйнага ўніверсітэта Антон Галавачанка распрацаваў рабатызаваны экзашкілет UniExo, што дапаможа нармальна рухацца людзям з траўмаванымі ці паралізаванымі канцавінамі, распавядае AIN.UA. Праект ужо атрымаў шэраг украінскіх і міжнародных узнагарод.

Прататып экзашкілета кіруецца праграмай і датчыкамі на целе, фінальная версія будзе выкарыстоўваць нейрашлем. Тэхналогію Антон ужо праверыў на сабе, калі ўдарыў калена, на дзіцяці з паралізаванай пасля інсульту рукой і на ўласнай бабулі, у якой рука аднялася праз узрост.

Экзашкілет дазволіць не толькі рухаць пашкоджанымі канцавінамі, але і рэабілітаваць іх да нармальнага стану. У прыватнасці, рука бабулі пасля тэстаў стала часткова працаваць, атрымалася і распрацаваць руку дзіцяці.

UniExo разлічаны як на карыстальнікаў, здольных самастойна кіраваць экзашкілетам, так і на тых, каму спатрэбяцца адмысловыя праграмы рэабілітацыі. Акрамя таго, прылада мае ультрагукавыя датчыкі, што дапамогуць арыентавацца ў прасторы і папярэджваць аб перашкодзе.

Праект не першы для 21-гадовага Антона: ён займаецца робататэхнікай з 13 год. Першая яго «прафісійная» прылада, робатызаваная платформа для грузаў на складзе, атрымала прыз ад «Intel Украіна» за арыгінальнасць думкі. У яго капілцы праекты робата-пажарнага і інтэлектуальнага электрамабіля. UniExo ён распрацаваў за 10 месяцаў і сабраў за некалькі дзён, запраграмаваў з дапамогай дэкана інстытута аэракасмічных сістэм кіравання і ўласнай матулі. Натхняўся фільмам «Жалезны чалавек».

Па словах распрацоўшчыка, экзашкілет з нейракіраваннем будзе каштаваць 25 тысяч даляраў, што ўдвая танней за падобны расійскі праект «экзаатлета» на кастылях, утрая танней за экзашкілет ReWalk і ў чатыры разы — за EksoBionic. Праект найперш нацэлены на медыцынскае ўжыванне, але можа зацікавіць і вайскоўцаў. На сёння Антон бярэ ўдзел у конкурсах для стартапаў і шукае фінансаванне на тое, каб зрабіць UniExo даступны кожнаму з мільярда людзей з праблемамі апорна-рухальнага апарату.

Аляксандр Арсёнаў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031