Знайсці
17.01.2014 / 08:5128РусŁacБел

Спецвыпуск «НН»: Беларуская Гародня

Выйшаў чарговы нумар тыднёвіка «Наша Ніва».

Спецнумар «Нашай Нівы» — шпацыр па беларускай Гародні, ад Фарштата да Новага Свету…

«Сапраўды ў гэтага горада шмат абліччаў. Тут побач існуюць польскі, расейскі, жыдоўскі, савецкі, нават «белорусский» Гродна. Аднак прапанову наведаць менавіта беларускую Гародню і цяпер пачуеш зрэдку. Тым часам, беларускасць у Гародні заўсёды была з’яваю натуральнай. Іншая справа, у чым яна праяўлялася і дзе яе шукаць? Гэтая прысутнасць занадта розная па сваіх знешніх праявах у кожную эпоху, каб умясціць гісторыю беларускай Гародні ў нейкія вузкія рамкі этнічных прыкметаў. Напрыклад, для XII ст. — гэта Каложа, а для XIII ст. — гэта «русіны», пра якіх узгадвае «Хроніка Дусбурга». У XIV ст. гэта маглі быць «ліцвіны», з гарнізона крэпасці, што перайшлі на бок Вітаўта…», — піша гісторык Андрэй Павач.

Больш за 10 газетных палос аздобленыя гістарычнымі выявамі, сучаснымі здымкамі Сяргея Гудзіліна, а таксама панарамнай картай Рубена Атаяна.

Гарадзенскія гісторыкі падрыхтавалі падрабязны маршрут па самых важных месцах горада.

* * *

Новы нумар можна набыць ў Мінску па абедзе, а ў рэгіёнах — з раніцы чацвярга.

Нагадаем: на «Нашу Ніву» цяпер можна лёгка і выгадна падпісацца. Прычым аплаціць падпіску можна і не ўстаючы з крэсла.

Пра ўмовы падпіскі чытайце тут. Даступная і анлайн-падпіска праз АРІП.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031