«Стары Ольса»: Нас абакралі рускія нацыяналісты
Музыка гурту «Стары Ольса» без дазволу скарыстаная ў фільме, знятым журналістамі расійскай «Комсомольской правды». У ім ідзе размова пра сям’ю Германа Сцерлігава, аднаго з першых расійскіх мільянераў, вядомага сваімі радыкальнымі нацыяналістычнымі поглядамі.Лідар беларускага гурта Зміцер Сасноўскі абураны тым, што іх музыка скарыстаная для прапаганды расійскага нацыяналізму. «Гэта чарговы факт выкарыстання нашай музыкі ў абсалютна супрацьлеглых мэтах. Мы з’яўляемся шчырымі патрыётамі Беларусі і прыкладаем шмат намаганняў да адраджэння нашай старой музыкі, а таму не можам спакойна трываць факт выкарыстання гэтай музыкі ў прапагандзе расійскага нацыяналізму, які знішчаў і працягвае знішчаць нашу родную культуру», — заявіў Зміцер Сасноўскі сайту budzma.org.
Гэта не першы выпадак, калі музыку беларускага гурта літаральна крадуць расійцы і выкарыстоўваюць у сваіх мэтах.Так, некалькі год таму таварыства «Родноверы» выдала шэраг кампазіцый «Старога Ольсы» пад назвай «Древнерусская музыка». Тэлеканал НТВ без дазволу музыкаў скарыстаў іх творы для агучвання перадачы пра Каўказ, а адна з расійскіх кампаній незаконна прадавала рынгтоны «ольсаў». Зміцер Сасноўскі кажа, што раней у такіх канфліктных сітуацыях дапамагаў разабрацца Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці.
Прынамсі, продаж дыскаў «ольсы» пад шыльдай «Древнерусская музыка» і распаўсюд рынгтонаў атрымалася прыпыніць.Але, як вядома, кіраўніцтва НЦІУ звольнілася на пачатку месяца ў поўным складзе. «Фактычна цяпер беларускія музыкі не маюць ніякай абароны, і разбірацца з такім выпадкамі стала больш складана», — кажа лідар «Старога Ольсы»
0
0
0
0
0
0
Лэдзі Гага кардынальна змяніла імідж
 1
Вольскі пра Міхалка: Я думаю, што Сярожа выруліць
 7
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Беларусі ўвялі абмежаванні на продаж алкаголю
 1
Беларускія камуністы абралі сабе новага правадыра
 9
Лэдзі Гага кардынальна змяніла імідж
 1
Былы афіцэр унутраных войск: Я быў камандзірам групы, якая перасаджвала бульбу ў рэзідэнцыі Лукашэнкі
 34
Як зараз выглядае памежны пункт «Бераставіца»? Здаецца, адкрыць яго за пару дзён немагчыма
 6
Прыгожае пытанне жыхара Гомеля пра Марка Шагала было прызнана найлепшым у маскоўскай гульні «Што? Дзе? Калі?»
 1
У арміі сёння навабранцы прымаюць прысягу
 2
Беларусам у Беларусі прыходзяць дзіўныя спасылкі з заклікам прагаласаваць на выбарах у КР
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера