Знайсці
25.05.2024 / 09:394РусŁacБел

Прыгожае пытанне жыхара Гомеля пра Марка Шагала было прызнана найлепшым у маскоўскай гульні «Што? Дзе? Калі?»

Наш зямляк атрымае за пытанне пра іншага нашага земляка салідныя 3350 даляраў.

Скрыншот відэа праграмы

У мінулую нядзелю ў маскоўскім клубе «Што? Дзе? Калі?» стартаваў летні сезон. У першай перадачы за стол села каманда навічкоў, а менавіта Дзяніса Цеплякова.

У сярэдзіне гульні ім выпала пытанне гомельца Сяргея Пятрова.

Яно гучала так: «Марку Шагалу не падабалася ў парыжскіх кафэ, што яго доўга абслугоўвалі. Чаму?»

Капітан каманды адказаў, што Шагал настолькі добра ведаў французскую, што работнікі кафэ прымалі яго за мясцовага жыхара і таму не спяшаліся абслугоўваць.

Насамрэч адказ іншы. Афіцыянты добра ведалі, хто такі Марк Шагал і прымушалі яго доўга чакаць вячэру, бо тады наш зямляк у чаканні замовы пачынаў маляваць на сурвэтках. Ведаючы гэту звычку мастака, афіцыянты спецыяльна цягнулі час, каб потым пакінуць гэтыя малюнкі на памяць».

Пасля гульні пытанне Сяргея Пятрова было прызнана найлепшым і наш зямляк атрымае не толькі 100 тысяч расійскіх рублёў за перамогу ў раўндзе, але і дадатковыя 200 тысяч рублёў (300 000 расійскіх гэта прыкладна 3350 даляраў).

Дарэчы, гэту гульню можна будзе паглядзець на АНТ у нядзелю, або зараз у інтэрнэце.

Чытайце таксама:

У папулярным амерыканскім серыяле паказалі зборную Беларусі па футболе — яе матч глядзеў адзін з галоўных герояў

У мінскім дэльфінарыі дэльфін падчас шоу вылецеў за край басейна ў глядзельную залу 

Музей вярнуў карціну Шагала ўладальнікам праз 70 гадоў. І атрымаў $4 мільёны кампенсацыі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
33
Панылы сорам
2
Ха-ха
6
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
6
25.05.2024
Да-да, Наша Ніва. Мы абавязкова паглядзім маскоўскую гульню “Што, Дзе, Калі?” па вашай парадзе.
0
Ясь з Жамору/адказаць/
26.05.2024
Цікавая была перадача. Апоўнію некалькі год ужо ня лезе. Ніводнага сумленнага гульца там не засталося
0
Нацдэм/адказаць/
26.05.2024
Цяжка захаваць незалежнасць з Масквой у галаве
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930