У Расіі выйшаў мульт паводле «Прыгодаў бравага салдата Швейка» — трэйлер
Швейка агучыў Юрый Стаянаў.
Выходзіць у пракат новы мульцік паводле «Прыгодаў бравага салдата Швейка» Яраслава Гашака.Яго здымалі шэсць гадоў. Пачалі ў Кіеве, працягнулі ў Маскве.
Галоўнага героя агучыў акцёр Юрый Стаянаў. На прэм’еры, што прайшла 12 лістапада, яго не было — застаўся з сям’ёй свайго сябра Іллі Алейнікава.Адну з эпізадычных роляў у мультфільме агучыў Гоша Куцэнка.
Мульцік намаляваны яскрава, у коміксавай стылістыцы. Праўда, яна ж дыктуе і свае законы. Напрыклад,
неапраўдана выглядае грамілам падпаручнік Дуб — бо ў коміксе мае быць нейкі граміла.Разам з тым, героі мульта трохі нагадваюць персанажаў Ёзэфа Лады — першага ілюстратара Швейка.
Новы анабазіс бравага ваякі Швейка, які на абсурды вайны і самадзяржаўя адказваў яшчэ большым абсурдам уласнага «ідыятызму» — ад 15 лістапада ў расейскіх кінатэатрах.
Пакуль невядома, ці пакажуць яго ў Беларусі.Неаднаразова даводзілася пераконвацца, што раман Яраслава Гашака, напісаны амаль сто гадоў таму, дагэтуль застаецца актуальным.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Стала вядома, хто страляў у славацкага прэм'ера Фіца
 9
У Бягомлі гарэў самалёт з дарожнага скрыжавання ВІДЭА
 1
Ва Улада Бумагі нарадзілася дачка
 16
Замах на прэм'ера Славакіі — яго стан вельмі цяжкі
 24
Выйшла на свабоду палітзняволеная Алеся Буневіч
 2
Юрыст штабу Бабарыкі стаў адвакатам у Лондане
 5
Пад Гомелем зладзілі Афганскую вайну з маджахедамі ФОТА
 1
Лукашэнка зрабіў змену ў камандаванні ВПС і СПА
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера