Знайсці
09.04.2012 / 00:463РусŁacБел

Сям'я ў Гродне незаконна пабудавала дзве кватэры з выкарыстаннем ільготных крэдытаў

Афіцыйныя СМІ пачалі кампанію крытыкі будаўніцтва жытла з дзяржпадтрымкай.

Не так даўно віцэ-прэм’ер Анатоль Калінін прызнаў: будаўніцтва жылля з дзяржпадтрымкай у Беларусі зрабілася бізнэсам, а асобныя грамадзяне прымудраліся з дапамогай ільготных крэдытаў абзавесціся некалькімі кватэрамі, піша афіцыёзная «Гродзенская праўда».

Прапісваючы сваякоў і выкарыстоўваючы іншыя, у тым ліку не цалкам законныя метады, людзі станавіліся на чаргу. Адзін з такіх фактаў выявілі супрацоўнікі Камітэта Дзяржкантролю ў Гродне.

Сям’я адначасова стаяла на ўліку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў, у адміністрацыі Ленінскага раёна Гродна і па месцы вайсковай службы мужа, піша «Гродзенская праўда». Адначасова яны пабудавалі дзве кватэры агульнай плошчай 136,15 квадратных метраў з выкарыстаннем ільготных крэдытаў.

Сям’я таксама скарысталася аднаразовай бязвыплатнай субсідыяй у памеры 44,1 млн рублёў. Аднак праверка высветліла, што 40,9 млн рублёў ад гэтай сумы вылучаныя беспадстаўна. Для разліку памеру субсідыі ў адміністрацыю раёна былі пададзеныя недакладныя звесткі аб сукупным гадавым даходзе. Факт для Гродна далёка не адзінкавы. Як паказаў аналіз, асобныя грамадзяне, атрымліваючы даходы неафіцыйна (паездкі ў Польшчу, незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць), прымудраліся аформіць субсідыю ў памеры да 50% ад кошту жылля.

Паводле Гродзенскай праўды

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031