Знайсці
20.09.2010 / 11:4516РусŁacБел

«Малады фронт» анансуе кампанію «Сыходзь!»

У выпадку рэгістрацыі Лукашэнкі кандыдатам МФ зладзіць Плошчу.

Міжнароднае маладзёжнае аб’яднанне «Малады фронт» (Чэхія) бярэ на сябе адказнасць за арганізацыю кампаніі пратэсту ў выпадку фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Пра гэта паведаміў лідар арганізацыі Зміцер Дашкевіч.

Паводле яго слоў, такое рашэнне было прынята на пасяджэнні сойма «Маладога фронту», якое прайшло 19 верасня ў Мінску.

«Па-першае, мы заяўляем пра тое, што ні рэферэндум аб змене Канстытуцыі 1996 года, ні рэферэндум 2004 года, на якім было прынята рашэнне аб тым, што прэзідэнт можа заставацца на сваёй пасадзе больш за два разы, не з’яўляюцца легітымнымі. Іх не прызнала міжнародная супольнасць, вынікі волевыяўлення народа былі фальсіфікаваны. Таму «Малады фронт» заяўляе пра тое, што Аляксандр Лукашэнка не можа балатавацца на пост прэзідэнта Беларусі. Гэта будзе парушэннем закону», — сказаў Дашкевіч.

Таму, працягнуў ён, «Малады фронт» пачынае грамадзянскую кампанію «Сыходзь!». Яе мэта, паводле слоў Дашкевіча, — данесці да грамадства інфармацыю аб тым, што «рэгістрацыя Аляксандра Лукашэнка ў якасці кандыдата ў прэзідэнты незаконная».

Кампанія «Сыходзь!» прадугледжвае раздачу інфармацыйных матэрыялаў, розныя акцыі, флэшмобы і хэпенінгі. «Калі Лукашэнка будзе зарэгістраваны кандыдатам у прэзідэнты, а дэмакратычныя кандыдаты атрымаюць адмову ў рэгістрацыі, «Малады фронт» бярэ на сябе адказнасць за правядзенне кампаніі байкоту выбараў і за арганізацыю кампаніі пратэсту ў выпадку фальсіфікацыі вынікаў выбараў прэзідэнта на Кастрычніцкай плошчы Мінска 19 снежня 2010 года», — заявіў Дашкевіч.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031