Знайсці
10.05.2024 / 10:011РусŁacБел

Новы экстрым у Гродне: там катаюць на незвычайных матацыклах. Толькі цэны кусаюцца

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы, старэйшы за 16 гадоў. Паглядзелі кошты і правілы выкарыстання, піша Hrodna.life.

drift_trikes.by

Дрыфт-трайк — гэта трохколавы транспартны сродак з павышанай манеўранасцю і здольнасцю да дрыфту, дзякуючы чаму ён набывае ўсё больш папулярнасці сярод аматараў экстрэмальных відаў спорту.

Пляцоўка для новай у Гродне экстрэмальнай забавы адкрыта з 8 траўня. Яе абнеслі часовай агароджай і размецілі конусамі. За тэрыторыю выязджаць забаронена. Кошты на арэнду такія:

  • 10 хвілін — 18 рублёў,
  • 20 хвілін — 33 рублі,
  • 30 хвілін — 45 рублёў.

Калі перавысіць час арэнды, аплата будзе здымацца як за 10 хвілін.

Да кіравання дрыфт-трайкам не дапусцяць цяжарных жанчын, дзяцей да 16 гадоў і людзей у стане алкагольнага або наркатычнага ап’янення.

Пакуль пляцоўка працуе ў тэставым рэжыме, з 10.00 да 22.00.

Чытайце таксама:

У Германіі бяздомны беларус паказаў экстрэмальнае шоу

У Барысаве падлетак спрабаваў уцячы ад ДАІ на матацыкле «Мінск»

«Кібертабурэтка» ў адказ на «Кібертрак» Ілана Маска. У Баранавічах хлопец стварае незвычайную электратэхніку

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
Ёсік/адказаць/
10.05.2024
Хто прыдумаў гэтыя матацыклы? На захадзе ці ў ЗША? А можа гэта нашчадкі савецкіх інжынераў, аб якіх увесь час сьпяваюць фанаты СССР? Не было інжынераў у СССР, супакойцеся, усё пі...ілі, але да розуму не маглі давесьці, бо не было разуменьня прыгажосьці. Шэрае, квадратнае, цяжкое, жахлівае.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031