Знайсці
10.05.2024 / 09:51РусŁacБел

Расія можа неўзабаве пачаць наступ на Валчанск, што за 70 км ад Харкава

Уначы расіяне праводзілі магутную артылерыйскую падрыхтоўку.

Ілюстрацыйнае фота: Полк Каліноўскага

Расія можа неўзабаве пачаць наступ на Валчанск, што за 70 км ад Харкава, паведаміў украінскі вайсковец 24й штурмавой брыгады «Айдар» Станіслаў Бунятаў.

Па ягоных словах, уначы расіяне праводзілі магутную артылерыйскую падрыхтоўку, а групы ДРГ спрабавалі прамацаць памежную лінію. Іх адбілі.

«Абстаноўка вельмі напружаная. У найбліжэйшы час чакаецца прыцягненне асноўных рэзерваў, павінны адбіцца», — піша баец.

Расеійскія вайсковыя паблікі таксама пішуць, што з 5 раніцы ўзмоцнена абстрэльвалі Харкаўскую вобласць, асабліва Валчанск.

Артылерыйскім і мінамётным ударам РФ падвергся 21 населены пункт, у прыватнасці і Валчанск.

Чытайце таксама:

Расійскія войскі ўвайшлі ў сяло Уманскае на захад ад Аўдзееўкі і вывесілі там сцяг СССР

Гэтай ноччу адбылася масіраваная атака на энергааб'екты ў шасці абласцях Украіны

Расія перастала выкарыстоўваць Крымскі мост для вайсковых грузаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
5
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031