Знайсці
07.05.2024 / 16:534РусŁacБел

Збітаму міліцыянтамі ваўкавыскаму рабочаму не паверыў раённы суд — але паверыў абласны

Рабочага Белспажыўтаварыства ў Ваўкавыскім раёне збілі двое супрацоўнікаў ДАІ — у сваім аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта мужчына расказаў следчаму, які прыйшоў да яго ў бальніцу. Пабоі пацвердзіў эксперт. Даішнікі ж сцвярджаюць, што ніхто чалавека не збіваў — а фізічную сілу яны, маўляў, ужылі, бо ён супраціўляўся. Калі справа дайшла да раённага суда, то пацярпелага асудзілі за ілжывы данос, але абласны суд нечакана з гэтым не пагадзіўся, піша Hrodna.life.

Супрацоўнік ДАІ ў Гродне за працай. Фота: «Гродзенская праўда»

Рабочы ўвечары быў у мясцовай бальніцы, калі старшы сяржант і лейтэнант ДАІ адвезлі яго ў РАУС для разбору паводле арт.19.6 КаАП «Заведама ілжывае паведамленне». Мужчына сцвярджае, што ў аўтамабілі яму апускалі шапку на вочы і двойчы ўдарылі па твары далонямі. У кабінеце РАУС яго без прычыны білі нагамі па галаве і нагах, падымалі і кідалі на падлогу, адзін з супрацоўнікаў душыў. Таксама чатыры разы яго ўдарылі далонямі па твары.

Пра гэта мужчына распавёў на наступны дзень пасля абеду следчаму, які прыехаў у ЦРБ. Збіццё лічылася б перавышэннем улады або службовых паўнамоцтваў (ч. 3 арт. 426 КК). За гэта пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі. Эксперт прызнаў, што ў збітага ёсць лёгкія цялесныя пашкоджанні.

Двое даішнікаў расказалі, што прыехалі па выкліку па факце ДТЗ. Яны затрымалі мужчыну. Па іх сцвярджэнні, яго не білі ні пры дастаўленні, ні ў кабінеце. А фізічную сілу і кайданкі ўжылі, таму што ён аказаў ім непадпарадкаванне. Сведка і ўчастковы расказаў, што затрыманы паводзіў сябе неадэкватна — яго даводзілася несці ў службовы кабінет.

Паводле версіі суда, на відэарэгістратарах не відаць, што затрыманага збіваюць. У апеляцыі мужчына звяртае ўвагу на тое, што відэарэгістратары супрацоўнікаў міліцыі перыядычна адключаюцца. А калі ўключаюцца зноў, у яго бачныя ўдары.

Суд: законнае прымяненне сілы

Раней і сам мясцовы жыхар казаў пра тое, што яму пагражалі прымяненнем сілы, а не пра само яе ўжыванне. Суд палічыў, што пабоі абумоўленыя законным ужываннем фізічнай сілы.

Таму ў завядзенні крымінальнай справы яму адмовілі, а самога збітага судзілі за ілжывы данос (ч. 2 арт. 400 КК). Той віну не прызнаў. Але 15 студзеня 2024 года суд Ваўкавыскага раёна вырашыў пакараць яго трыма гадамі «хатняй хіміі».

Таксама мужчыну судзілі за загадзя хлуслівае паведамленне, непадпарадкаванне і абразу (ч.1 арт. 19.6, арт. 24.3, ч. 1 арт. 24.4 КаАП).

Абласны суд паверыў збітаму

Рабочы абскардзіў прысуд. Ён прасіў адмяніць рашэнне суда і накіраваць яго на новае расследаванне.

З новага разгляду можна даведацца, што пры дастаўленні ў ізалятар мужчыну адмовіліся прымаць туды з-за бачных значных цялесных пашкоджанняў. Двойчы яго аглядалі дактары — і вырашылі шпіталізаваць. Той жа сведка-ўчастковы расказаў, што пры вывадзе з ЦРБ рабочы адмовіўся ісці ў аўтамабіль. Да яго ўжылі сілу і спецсродкі — загін рукі за спіну і кайданкі. Але сінякоў не было відаць. Калі ж ён выходзіў з камеры, на твары быў сіняк. Гэтага сведку ў раённым судзе не апыталі.

У адмове ў завядзенні крымінальнай справы няма даных пра:

  • кровападцёк у вобласці левага вока,
  • траўматычную перфарацыю (парыў) барабаннай перапонкі,
  • цялесныя пашкоджанні у вобласці твару, грудной клеткі.

Што тычыцца відэазапісаў з рэгістратараў, то перапынкі адбываюцца менавіта ў той час, калі, па словах абвінавачанага, яго збівалі. Таксама на відэазапісе з камер вонкавага назірання відаць, як да чалавека, які знаходзіцца на пярэднім сядзенні, прымяняецца фізічная сіла, чутныя ягоныя крыкі аб дапамозе.

«Гэтыя абставіны таксама засталіся без належнай увагі суда першай інстанцыі і належнай ацэнкі не атрымалі», — даў вердыкт Гродзенскі абласны суд. Да таго ж, не дапыталі сведак збіцця з ліку супрацоўнікаў ізалятара. Абвінавачаны не быў азнаёмлены пад подпіс аб крымінальнай адказнасці па арт. 400 КК.

У выніку рашэнне суда адмянілі — яго будуць разглядаць зноўку іншыя суддзі.

Чытайце таксама:

«Мы можам змагацца, можам выйсці і крыкнуць: «Будзьце вы праклятыя!» А беларусы — не»

Супрацоўніца Цэнтральнага РУУС Мінска напісала данос на начальніка. А яго ўзялі і павысілі

Колькі далі п'янаму мінчуку, які ўдарыў «ружачкай» выпадковага чалавека? Гэта ж не палітыка, таму яго пакінулі дома

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
20
Панылы сорам
4
Ха-ха
5
Ого
15
Сумна
6
Абуральна
14
0
не загаловак, а трызненне/адказаць/
07.05.2024
Жадаемае выдаеце за рэальнасць. Дапрацуюць паперы, можа яшчэ і ў калонію адправяць мужыка.
1
Не да хаконаў/адказаць/
07.05.2024
Гэтак якім гелюдзямі трэба быць, каб так ставіцца да затрыманага? Супраціў аказаў? Заламі лі руку, надзелі кайданкі. Хопіць! Навошта далей зьбіваць, зьдзеквацца? Не, яны зразумеюць толькі тады, калісьці знойдуць калегу, які так сябе паводзіць, ці з нажом у шыі, ці засіленым у пад'ездзе свайго дома, ці ў вадзе з каменем на шыі.
0
Влад/адказаць/
08.05.2024
Не да хаконаў, потому что безнаказанность. Понимают что никто не отомстит - ибо белорусы даже забастовать не могут чтобы не содержать этих упырей своими налогами!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031