Знайсці
07.05.2024 / 15:242РусŁacБел

За палітыку пачынаюць судзіць бізнэсмена Вадзіма Рушкевіча

Мужчыну 50 гадоў. Па звестках BELPOL, у Рушкевіча ёсць жонка і двое дарослых дзяцей — сын і дачка.

Вадзім Рушкевіч. Фота: BELPOL

Рушкевіч доўга ў бізнэсе. Ён быў заснавальнікам або дырэктарам некалькіх арганізацый, якія займаліся імпартам камп'ютараў і камплектуючых да іх. Апошнім часам быў намеснікам дырэктара па камерцыйных пытаннях кампаніі «Авард Сэрвіс» і дырэктарам кампаніі «СанРан».

Невядома дакладна, калі яго затрымалі, але больш за паўгода таму. КДБ уключыў Рушкевіча ў спіс удзельнікаў «экстрэмісцкага фарміравання Трыэліт» як і бізнэсмэна Уладзіміра Балабановіча, якога судзяць за заклікі да санкцыяў.

Імаверна, чат ускрылі праз некага з затрыманых. Напрыклад, у спісе ўдзельнікаў на сайце МУС адзін з людзей падпісаны як «Сусед Кірыл».

Суд над Вадзімам Рушкевічам пачнецца 20 мая. Судзіць Уладзіміра будуць па двух артыкулах — ч. 1 арт. 342 КК («удзел у дзеяннях, якіх груба парушаюць грамадскі парадак або заклікі да такога ўдзелу») і ч. 3 арт. 361 КК («заклікі да санкцый або іншых дзеянняў, накіраваных на шкоду нацыянальнай бяспецы»). За гэта яму пагражае ад чатырох да дванаццаці гадоў калоніі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ
 

Чытайце таксама:

Бізнэсмена Уладзіміра Балабановіча пачынаюць судзіць за «заклікі да санкцый»

Беларусы стварылі бот, які дапаможа адшукаць паведамленні ў чатах. Вось як ён працуе і чаму гэта важна для бяспекі

Баранавіцкаму іпэшніку пагражае да 12 гадоў турмы за «заклікі да санкцыяў»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
15
6
Олег/адказаць/
07.05.2024
Значит, ему выгодней не работать
0
Сымон/адказаць/
08.05.2024
Олег, тутэйшым ланцуговым сабакам на службе у дыктатара гэтага не зразумець. Бо іхная столь у жыцці за тэрор супраць уласнага народа і халуйства перад начальствам і рэжымам - ільготны крэдыт у панэльцы і адпачынак у Турэччыні (калі толькі начальства дазволіць). Але дыктатар ужо стары і хворы, а ягоны сен'ёр увогуле з'ехаў з глузду, вырашыўшы, што ён цар Пётр і Рурык у адным флаконі. У выніку абодзьва апынуліся уцягнутыя ў вайну, ў якой яны непазбежна прайграюць. Таму будучыня для іхных ланцуговых сабакаў ўжо не выглядае адназначна прывабнай
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031