Знайсці
29.04.2024 / 23:3615РусŁacБел

Сахашчык патлумачыў, навошта пісаў свой сакрэтны ліст пра атакі беспілотнікаў па Беларусі

Валерый Сахашчык выдаў заяву ў сувязі са сваім лістом ад 23 красавіка, які перасцерагаў ад магчымых правакацый супраць беларускіх аб'ектаў крытычнай энэргетычнай інфраструктуры. Пасля штосьці падобнае гаварыў падчас выступлення на Усебеларускім народным сходзе старшыня КДБ Іван Церцель.

Валерый Сахашчык. Фота Офіса Святланы Ціханоўскай

Паводле таго ліста, які трапіў да журналістаў тэлеканала «Белсат», нібыта беларусы з Літвы і Польшчы, якія звязаныя з «Паспалітым рушаннем» і «Ліцвінамі» (добраахвотніцкае абʼяднанне беларусаў у Літве), рыхтавалі ўдарны беспілотнік для таго, каб атакаваць абʼекты энергетычнай інфраструктуры ў Беларусі. Валерый Сахашчык, калі журналісты «Белсата» яго запыталіся, ці не фэйк гэта, пацвердзіў, што ліст сапраўдны, але вельмі прасіў яго не публікаваць, а ад іншых каментароў тады адмовіўся.

Паводле цяперашняй заявы Сахашчыка, пагроза правакацыі, пра якую пісалася ў лісце, сапраўды існавала. Адпаведную ж інфармацыю ён нібыта атрымаў «з афіцыйных крыніц у кампетэнтных ведамствах шэрагу заходніх краін».

Мэтай жа ліста было апавяшчэнне пра магчымыя наступствы «ўсіх, хто мог быць неяк звязаны з гэтай сітуацыяй».

«Мы не абвінавачвалі і не шкодзілі іміджу адрасатаў, а наадварот, зрабілі ўсё, што ў нашых сілах, каб прадухіліць вельмі негатыўныя для іх наступствы з боку заходніх краін-партнёраў, прычым выключна ў канфідэнцыйным парадку», — падкрэслівае Сахашчык.

Паводле яго, «гаворка ішла пра прафілактычнае прававое інфармаванне, абарону жыццяў беларусаў і прадухіленне ваеннай эскалацыі, якая выключна ў інтарэсах Расіі».

Пры гэтым Сахашчык абяцае, што «мы і ў далейшым працягнем выконваць свае абавязкі па прадухіленні любых правакацый, здольных нанесці шкоду беларусам і гуляць на руку рэжымам Лукашэнкі і Пуціна».

Што да шкоды агульнай справе, то яна нанесеная была, але «не нашым дакументам, а асобамі, якія арганізавалі яе ўцечку ў СМІ і КДБ, а таксама дапусцілі публікацыю дакумента».

Спецслужбы ж Лукашэнкі, па словах Сахашчыка, «у сваю чаргу, па даўняй традыцыі не прыдумалі нічога лепш, чым максімальна раздзьмуць узровень пагрозы і прыпісаць сабе нейкія «вострыя чэкісцкія мерапрыемствы» для птушачкі і прэміі».

На заканчэнне Сахашчык заклікае незалежныя беларускія СМІ «не публікаваць дакументы з грыфам сакрэтнасці і не правакаваць тым самым канфліктную сітуацыю ўнутры дэмакратычных сіл». 

Чытайце таксама:

Аповед Церцеля пра атаку дронаў з Літвы можа быць заснаваны на лісце Сахашчыка?

Літва ўручыла Беларусі ноту пратэсту з нагоды заяваў Церцеля

Церцель заявіў, што КДБ прадухіліў удары літоўскіх беспілотнікаў па Мінску

«Гэта трызненне». У Літве пракаментавалі заяву Церцеля пра імаверныя ўдары літоўскіх беспілотнікаў па Мінску

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
32
Панылы сорам
30
Ха-ха
9
Ого
6
Сумна
4
Абуральна
5
0
Павінна быць адказнасць/адказаць/
30.04.2024
Тутэйшы аглядальнік , мабыць трапіць пад юрысдыкцыю краін, якія прадаставілі зачыненую інфармацыю, якая датычыцца бяспекі краінаў ЕЗ. Таму будзе праведзена паўнавартаснае следства і высветлены ўдзельнікі. А не проста скончыцца ўсё як звычайны бульбасрач, калі накідалі л..йна, ведаючы, што судзіцца ніхто не будзе.
2
Першая публікацыя/адказаць/
30.04.2024
Беспрацоўны працоўца, не, працаваць зліўным бачком фсбшніка Цапкалы, гэта не для мяне. Наконт якасці не смяшыце. Вы бачылі той канал? Несвязная речь, сплошные российкие маты, на видео - ни начала, ни конца, о чём речь половина зрителей не понимает, скриншоты без указания источников - кусок текста непонятно про что и откуда, неугодных Виталий Кондратенко банит, обкладывая русским матом. Якасным каналам канал Кандраценкі назваць ну ніяк нельга. З якасных матэрыялаў у яго толькі чужыя, якія ён ці рэпосціць з чужых каналаў, ці заказныя матэрыялы, якія піша нехта іншы. 56
0
Спасибо, товарищ министр /адказаць/
30.04.2024
Змагар, Очень кстати Сахащика потянуло на это откровение. Прямо под грандиозное и судьбоносное для страны событие. Спасибо, товарищ от лица тружеников полей и ферм, от всех строителей не единственной в мире(к сожалению) передовой социальной модели. Этот сигнал был призывом к сплочению вокруг лидера страны, и не того фейкового в юбке, а железного Дровосек, цепкими руками держащего власть в стране!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031