Знайсці
06.04.2024 / 19:052РусŁacБел

Літва прапанавала ЕС увесці імпартную пошліну на гародніну і рыбу з Расіі і Беларусі

Літва прапануе ўвесці імпартную пошліну Еўрасаюза не толькі на збожжа, але таксама на гародніну і рыбу з Беларусі і Расіі.

Фота: Worawuth Sawaengsuk / vecteezy.com

«Прапануем таксама ўключыць у пошлінную базу гародніну і рыбную прадукцыю як катэгорыі тавараў, якія імпартуюцца ў асабліва значных колькасцях», — заявіў Мінсельгас Літвы.

Ведамства лічыць, што ўвоз такой прадукцыі ўціскае інтарэсы еўрапейскіх вытворцаў, а таксама папаўняе бюджэт Расіі, з якога чэрпаюцца сродкі на вайну ва Украіне.

Паводле даных Еўракамісіі, у 2023 годзе ў краіны — члены ЕС было ўвезена 4,8 млн тон расійскага і беларускага збожжа коштам да €1,5 млрд.

Чытайце таксама:

Пяць краінаў ЕC заклікаюць забараніць імпарт збожжа з Беларусі і Расіі

ЕС рыхтуецца ўвесці пошліны на імпарт збожжа з Расіі і Беларусі. Наколькі гэта закране Беларусь?

Літва пастрожыла кантроль за збожжам з Беларусі і Расіі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
2
Тупы змагар/адказаць/
06.04.2024
Ня можа гэтага быть. Ня можа быть каб Беларусь и Расия кармили лабусау. А як жа санкцыи и ныцце Тиханоускай каб праз границу ничога не везли. Змагары нам зауседы кажуть што гэта ес кормить Беларусь🤣
1
Цырк на дроце/адказаць/
07.04.2024
Усе гэтыя заходнія "санкцыі" зводзяцца толькі ла аднаго: да закрыцьця беларусам шляху на захад. Нам зачыняюць мяжу, не пускаюць цягнікі і самалёты - усё пад марачкай "санкцый". А самі працягваюць гандляваць з Расеяй. Асабліва Польшча і Прыбалтыка. Нават, аказваецца, ЗША прадае Расеі выбухоўку і купляе ў яе нафту. А беларусы ў ютубах самі для сябе санкцый патрабуюць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031