Знайсці
19.03.2024 / 00:278РусŁacБел

Жонку раптоўна памерлага 35-гадовага сына Ігара Сечына называюць «сіняй барадой у спадніцы» — і не проста так

Нявестка кіраўніка «Раснафты» Крысціна Сечына да змены дакументаў была Таццянай Султанавай.

Ігар Сечын і яго сын Іван

Як паведамлялася, у лютым раптоўна памёр 35-гадовы Іван Сечын, сын кіраўніка «Раснафты» Ігара Сечына. Цяпер сталі вядомы некаторыя факты пра яго жонку. Тэлеграм-канал ВЧК-ОГПУ, які займаецца раскрыццём таямніц расійскіх чыноўнікаў, алігархаў і сілавікоў сцвярджае, што перад вяселлем з Іванам Сечыным жанчына цалкам змяніла сваё імя, прозвішча і імя па бацьку.

Сапраўднае імя 36-гадовай нявесткі Ігара Сечына — Таццяна Султанава. Да шлюбу з Іванам яна была замужам за вядомым у Расіі ўдзельнікам вулічных гонак Сяргеем Варабʼёвым, які пазней стаў дырэктарам этапа Формулы 1 у Сочы.

Сяргей Вараб'ёў і Таццяна Султанава. Фота: vchkogpu / Telegram

Сяргей Варабʼёў быў добра знаёмы з Ігарам Сечыным. Кіраўнік «Раснафты» нават хрысціў дачку Сяргея Вараб'ёва і Таццяны Султанавай.

Сечын-старэйшы папрасіў Варабʼёва ўзяць апеку над сваім сынам, які захапляўся аўтагонкамі. У выніку Іван Сечын стаў наведвацца ў дом дырэктара этапа «Формулы-1» у Сочы, а калі выступаў на спаборніцтвах, для канспірацыі выкарыстоўваў прозвішча «Вараб'ёў».

Журналісты звяртаюць увагу на той факт, што Сяргей Варабʼёў і Таццяна Султанава пажаніліся толькі праз некалькі гадоў пасля знаёмства. А праз чатыры месяцы пасля вяселля Варабʼёў раптоўна памёр ва ўзросце 43 гадоў. Таццяна ў спадчыну атрымала ўсю маёмасць мужа.

Праз некалькі месяцаў яна пачала сустракацца з Іванам Сечыным.

Як сцвярджаецца, Ігар Сечын быў супраць такога выбару свайго сына. Але калі Таццяна пражыла з Іванам некалькі гадоў і зацяжарыла, Сечын-старэйшы ўсё ж даў згоду на шлюб, але з умовай.

Жанчына цалкам зменіць сваё імя, прозвішча і імя па бацьку, каб ніяк нельга было вызначыць яе асобу. У чэрвені 2018 года Таццяна Міхайлаўна Султанава атрымала дакументы на імя Крысціны Уладзіміраўны Шчадрыной. А праз некалькі месяцаў адбылося вяселле. Пасля яго жанчына ўзяла прозвішча мужа і стала Крысцінай Сечынай.

Пражыўшы ў шлюбе з Крысцінай-Таццянай пяць гадоў, у лютым 2024 года Іван Сечын раптоўна памёр. Абставіны былі сапраўды дзіўныя — калі мужу стала дрэнна, жонка адправіла ахоўніка ў аптэку і толькі ён вярнуўся, выклікала хуткую дапамогу. Прычым не платную ці «крамлёўскую», як прынята ў маскоўскай эліты, а звычайную. Калі дактары даехалі да пацыента, то змаглі толькі канстатаваць яго смерць.

Такі лёс мужоў стварыў Султанавай у пэўных колах рэпутацыю «сіняй барады ў спадніцы».

Чытайце яшчэ:

Раптоўна памёр 35-гадовы сын Ігара Сечына — кіраўніка «Раснафты» 

Кіраўнік «Раснафты» Ігар Сечын падаў позву супраць «Новай газеты» за артыкул пра яхту за $100 млн

Пуцін узнагародзіў 25-гадовага сына Сечына за «шматгадовую працу»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
17
Панылы сорам
5
Ха-ха
42
Ого
37
Сумна
6
Абуральна
7
0
Прапанова /адказаць/
19.03.2024
Хто такі Патрушев, рэдакцыя, зрабіце артыкул пра Патрушава.
0
Ружовая спаднiца/адказаць/
19.03.2024
Очэнь инцярэсна! Можэце новую рубрыку замуциць.АХ.АХ
0
малпа/адказаць/
19.03.2024
Вяселле, с синими пальцами - Лукашенко.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930