Знайсці
04.03.2024 / 13:46РусŁacБел

У Мазыры пачынаецца суд над жанчынай, якая даглядала старую маці

У судзе Мазырскага раёна 5 сакавіка пачынаецца разгляд крымінальнай справы палітзняволенай Ірыны Сапрыгінай. Ёй інкрымінуюць абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК) і абразу Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК). Справу будзе разглядаць суддзя Анатоль Стрэльчанка, піша «Вясна».

Жанчына была затрыманая за каментар у чаце ўкраінскага блогера 30 кастрычніка 2023 года. Да яе прыехалі людзі ў масках, правялі ператрус, а затым затрымалі па крымінальнай справе. Падчас следства ў справе з'явіўся новы артыкул — 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады).

Вядома, што Ірына Сапрыгіна ў апошні год знаходзілася дома, бо даглядала сваю 83-гадовую маці — ліквідатарку ЧАЭС, што мае інваліднасць другой групы.

Тым не менш Ірыне не змянілі меру стрымання са змяшчэння пад варту пад паручальніцтва. Вядома таксама, што да маці Сапрыгінай прыходзіў міліцыянт і пытаўся пра яе стаўленне да Украіны і Ізраіля.

Падтрымайце палітзняволеную: СІЗА-3, 246003, Гомель, Кніжная, 1А. Ірына Іванаўна Сапрыгіна

Чытайце таксама:

У Бярозе затрымалі як мінімум чатырох чалавек за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе

МУС заявіла пра першую справу за адмаўленне генацыду беларускага народа

Журналіста Ігара Карнея будуць судзіць за «ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
13
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031