Знайсці
26.02.2024 / 14:35РусŁacБел

Баранавіцкі гоншчык стаў чэмпіёнам Камбоджы

Да сваіх шматлікіх тытулаў баранавіцкі гоншчык Арцём Кунцэвіч дадаў яшчэ адзін: тытул чэмпіёна Камбоджы па мотакросе, піша bar24.by.

«Адкрыў сезон гонак у цёплай Азіі. Сёння стаў чэмпіёнам Камбоджы і зрабіў шоу для мясцовых хлопцаў!» — напісаў спартовец пад відэа гонак, якое ён апублікаваў ноччу 26 лютага.

 

Мяркуючы па публікацыі, гонка далася нялёгка. Спаборніцтвы праходзілі ва ўмовах моцнай спякоты, на вуліцы было +36 градусаў, а траса была сухой і пыльнай. Спартовец хваляваўся, ці яго матацыкл вытрымае такія ўмовы і нагрузкі. Але па выніку ўсё склалася ўдала. 

Арцём Кунцэвіч у Баранавічах. Фота: kuntsevich_10_new_account / Instagram

Арцём Кунцэвіч — вядомы баранавіцкі гоншчык. Упершыню ён сеў на матацыкл у чатыры гады. І з таго часу ўсё яго жыццё звязана з мотаспортам. Ён неаднаразова станавіўся чэмпіёнам Беларусі па мотакросе і эндура. Удзельнічаў і перамагаў у спаборніцтвах міжнароднага ўзроўню. У апошнія гады выступае не толькі ў якасці спартоўца, але і трэнера.

Чытайце таксама:

Беларусы разгромна прайгралі ў матчы за 3-е месца чэмпіянату свету па пляжным футболе

Беларускі галкіпер перайшоў у клуб з Польшчы

Дыскваліфікаваная на чатыры гады фігурыстка Валіева з'явілася поруч з Пуціным на прадстаўнічым мерапрыемстве

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930