Знайсці
20.02.2024 / 17:38РусŁacБел

Беларускія пляжныя футбалісты выйшлі ў чвэрцьфінал чэмпіяната свету

Беларуская зборная па пляжным футболе ў трэцім матчы групавога этапу чэмпіянату свету разграміла дэбютантаў турніру каманду Калумбіі з лікам 4:1. Паколькі дзве ранейшыя гульні, з сенегальцамі і японцамі, беларусы таксама выйгралі, то яны выйшлі ў чвэрцьфінал, заняўшы першае месца ў групе C.

Наступная гульня зборнай Беларусі, якая будзе праводзіцца ўжо па сістэме плэй-оф, адбудзецца 22 лютага, у 1/4 фіналу.

 Супернікам будзе зборная Партугаліі — трохразовыя чэмпіёны свету (пачатак а 16:00).

Турнір праходзіць у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах з 15 па 25 лютага, у ім удзельнічаюць 16 каманд.

Пляжны футбол як від спорту з'явіўся на пляжах Рыа-дэ-Жанейра, а чэмпіянаты свету праводзяцца з 1995 года. Спачатку яны праходзілі штогод пад эгідай Beach Soccer Worldwide, а з 2005 года праводзяцца пад апекай ФІФА (Міжнароднай федэрацыі футбола).

Прычым з 2009 года — раз на два гады. Бразілія 14 разоў станавілася пераможцам, Партугалія і Расія па тры разы, Францыя адзін раз.

Зборная Беларусі брала ўдзел у чэмпіянатах двойчы: у 2019 і 2021 гадах. Тады яна займала трэцяе месца ў групе, і, натуральна, не прабівалася ў плэй-оф.

Чытайце таксама:

Сёння зборная Беларусі бярэ старт у досыць экзатычным для нашых краёў відзе спорту

На сайце «Заглэмбе» каля прозвішчаў Хацкевіча і Залеўскага змясцілі БЧБ-сцягі замест чырвона-зялёных

Памёр аўтар пераможнага гола ў фінале ЧС-1990 Андрэас Брэме

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930