Знайсці
20.02.2024 / 12:4211РусŁacБел

Літоўскі палітык абурыўся, што Вольгу Карач выбралі ў Каардынацыйную раду. А яе там няма

Насамрэч Карач увайшла ў арганізацыйны камітэт па выбарах у Каардынацыйную раду наступнага склікання, куды запрашалі абсалютна ўсе беларускія арганізацыі.

Кіраўнік парламенцкага камітэта нацыянальнай бяспекі Лаўрынас Кашчунас абурыўся, што Вольга Карач увайшла ў склад Каардынацыйнай рады.

«Калі на Алімпе беларускай дэмакратычнай апазіцыі, — а менавіта такая мэта гэтай Рады, — з'яўляюцца такія людзі, якія звязаныя з расійскімі спецслужбамі, гэта значыць, што змагаюцца з Аляксандрам Лукашэнкам, а другой рукой працуюць на расійскія спецслужбы, то аблічча такой рады дзіўнае», — цытуе Кашчунаса Delfi.lt.

«Тут пачынаеш думаць, можа, гэта чыйсьці праект, чаму ад яе не адмяжоўваюцца? Ясна і канкрэтна дыстанцыявацца ад такіх дзеячаў, сказаць, што ім не месца ў такіх утварэннях. Гэта хацелася б пачуць ад лідараў дэмакратычнай апазіцыі», — дадаў Кашчунас.

Насамрэч у спісе сяброў Каардынацыйнай рады прозвішча Вольгі Карач няма. Аднак яна ўвайшла ў арганізацыйны камітэт па выбарах у Каардынацыйную раду наступнага склікання, куды маглі патрапіць усе беларускія арганізацыі.

Чытайце таксама:

У чым трагедыя Вольгі Карач. Тлумачыць Андрэй Стрыжак

Вольга Карач не плануе зʼязджаць з Літвы

«А, пацук! Пацук!» Як працуе новае трэш-шоу Маргарыты Ляўчук

«Найбольшы ўклад у нагнятанне робяць людзі, якіх падазраюць у супрацоўніцтве са спецслужбамі. Напрыклад, Карач ці Цапкала»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
1
Генрих/адказаць/
20.02.2024
Янка, во-первых, Кашчунас не спадар, во-вторых, ты не эксперт по литовскому праву.
2
Анатоль/адказаць/
20.02.2024
Пазьняк да апошняга гаўкаў на Вiктара Бабарыку, выстаўленага супраць кандыдата Крамля АГ Лукашэнкi. Бабырыка ўжо быў схоплены рэжымам, а пазьняк на яго ўсё гаўкаў, на Цiханоўскую таксама гаўкаў i гаўкае, судзiць яе сабраўся, а агентку ФСБ падтрымаў. Адкуль у пазьняка рожкi растуць?
20.02.2024
Анатоль, Рожкі растуць ад Беларусі. А твае вышэйпералічаныя, мову пачалі вучыць калі певень клюнуў.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031