Знайсці
06.01.2010 / 11:333РусŁacБел

«Верасень»: новы літаратурны часопіс

У чацвер 7 студзеня — прэзентацыя.

У чацвер 7 студзеня — прэзентацыя.

Канцэпцыя новага часопiса — друкаваць пераважна маладых лiтаратараў.

Галоўны рэдактар «Верасня» Эдуард Акулiн кажа, што ў кожным нумары будуць лiтаральна па два‑тры сталыя творцы — каб захаваць пераемнасць, стварыць школу. Ужо ў першым нумары прадстаўленыя маладыя творцы Вiталь Рыжкоў, Наста Кудасава, Настасся Кухарэнка, Воля Чайкоўская, Ігар Канановiч, Лiзавета Дамiнiка Панамарова, Дар’я Лiс, Алена Беланожка, Мюр Фарыдовiч… Побач — жывыя класiкi Рыгор Барадулiн, Анатоль Вярцiнскi, Леанiд Дранько‑Майсюк…

«Верасень» ужо пачалi параўноўваць з «Дзеясловам» — iншым лiтаратурным часопiсам, якi ўжо выходзiць колькi гадоў. Аднак спадар Акулiн кажа, што нiхто нiкому дарогу не пяройдзе:

— «Верасень» стане выдатнай пляцоўкай для творчай моладзi!

Пакуль што «Верасень» зарэгiстраваны з выхадам два разы на год. Аднак спадар Акулiн плануе давесцi яго да фармату квартальнага часопiса.

Маладых лiтаратараў столькi, што i квартальнiка можа не хапiць!

— Ужо ў першым нумары ёсць старонка «Верасок» — для самых юных творцаў, яшчэ са школьнай лавы. А таксама абвешчаны конкурс «Маладыя гады, маладыя жаданнi» — на лепшы патрыятычны i лiрычны верш. Падвядзенне вынiкаў адбудзецца, натуральна, у вераснi.

Спадар Акулiн кажа, што свае творы ў «Верасень» можа даслаць любы малады творчы чытач «Звязды». Электронны адрас для твораў — [email protected]

А чаму ўсё‑такi «Верасень»? — спытаецеся вы.

— Назву выбiраў не я, так часопiс ужо быў зарэгiстраваны. Але назва мне падабаецца! Нехта кажа, што гэта восеньская назва, i яна не пасуе да моладзевага выдання… Але ў гэтай назве насамрэч ёсць слова «вера». Гэты часопiс з’явiўся ў засенi веры i надзеi на тое, што наша беларуская лiтаратура ўсё‑такi дачакаецца «залацiстага, яснага дня» — таго дня, пра якi марыў яшчэ Максiм Багдановiч, наш самы малады класiк.

Заснавальнiк часопiса — Таварыства беларускай мовы. Ягоны старшыня, Алег Трусаў, кажа, што выхад часопiса быў пад сур’ёзнай пагрозай.

— Спачатку рэдактарам мусiла быць адна маладая дзяўчына, яна ж паспяхова зарэгiстравала часопiс. Аднак падрыхтаваць нумар не здолела, склала з сябе паўнамоцтвы. Мы звярнулiся да Эдуарда Акулiна — i ён зрабiў цуд: усяго за месяц зрабiў такi цудоўны першы нумар! Мяркую, што гэта будзе часопiс для моладзi — магчыма, нават для гарадской моладзi. I магу засведчыць, што ўжо першы нумар можна смела ставiць па ўзроўнi побач з «Полымем» i «Маладосцю»! Увогуле хачу адзначыць, што часопiс «Верасень» стаў яшчэ адным сведчаннем лiбералiзацыi дзяржаўнай палiтыкi ў дачыненнi да беларускай мовы i культуры. У 2009 годзе сапраўды было зроблена даволi шмат, i «Верасень» — адзiн з прыкладаў!

Прэзентацыя часопiса «Верасень» з удзелам аўтараў адбудзецца 7 студзеня а 18‑й гадзiне ў Чырвоным касцёле ў Мiнску (плошча Незалежнасцi). Уваход вольны. Першыя 10 гасцей атрымаюць часопiс у падарунак, а першыя 100 асобнiкаў будуць прадавацца з каляднымi дадаткамi — дыскамi Эдуарда Акулiна i Таццяны Беланогай.

Глеб Лабадзенка

***а, Звязда

7 студзеня ў Чырвоным касцёле — вечарына‑прэзентацыя першага нумара новага літаратурна‑мастацкага часопіса «Верасень».

У імпрэзе бяруць удзел: Рыгор Барадулін, Анатоль Вярцінскі, Леанід Дайнека, Алег Трусаў, Уладзімір Някляеў, Леанід Дранько‑Майсюк, Віталь Рыжкоў, Таццяна Беланогая. Вядучы вечарыны — паэт і бард Эдуард Акулін.

Пачатак а 18‑й. Уваход вольны.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930