Знайсці
12.02.2024 / 12:239РусŁacБел

«Хачу пачуць ад яе тры галоўныя словы». Як прапаганда спрабуе рэкламаваць выбары — крынджовыя ВІДЭА

Каб хоць неяк матываваць людзей паўдзельнічаць у выбарах 25 лютага, улады запусцілі ў сацсетках флэшмоб «Я іду на выбары». Большасць ролікаў выглядае да болю прымітыўна: бюджэтнік у кадры называе сваё імя і месца працы, а потым выдае тыповы тэкст пра тое, што трэба ісці на выбары. Але ёсць арганізацыі, якія вырашылі пакрэатывіць на зададзеную тэму.

Белтэлерадыёкампанія вырашыла рэкламаваць выбары, арыентуючыся на папулярны расійскі серыял «Слова пацана». Трэк з яго прапагандысты ўзялі для роліка.

З сюжэтам не замарочваліся. Хлопец з дзяўчынай стаяць каля ліфта. Чамусьці пашпарт хлопца, які не разумее, што адбываецца, апынуўся ў руках дзяўчыны, і яна ім махае. Гаварыць спрабуе, як актрыса з таго самага серыяла:

— Ты вырас, у цябе ёсць права голасу, а ў краіне выбарчыя ўчасткі. Зрабі свой выбар.

Пасля гэтага дзяўчына вельмі выразна глядзіць на плакат на сцяне, дзе напісана пра тыя самыя выбары. Яе маўклівага партнёра робіцца нават крыху шкада. Хочацца, каб яму ўсё-такі вярнулі пашпарт.

Атрымліваецца, БТ праігнаравала меркаванне камандуючага ўнутранымі войскамі Беларусі Мікалая Карпянкова, які быў катэгарычна супраць серыяла «Слова пацана» і называў яго «Словам пісюна».

 

@belarus_1_ 25 февраля — день, чтобы сделать СВОЙ выбор! #беларусь#беларусь1#выборы#25февраля#цик#избирательнаякампания#fyp#топ#реки#рек#рекомендации♬ Пыяла - АИГЕЛ

Не першы раз лукашысты актыўна выкарыстоўваюць песню «Мы робім выбар самі». Звычайна пад гэты трэк выкладаюць відэа з нейкіх ідэалагічных сустрэч з працоўнымі калектывамі. А вось, напрыклад, яе праспявалі на фоне застаўкі дня выбараў студэнты Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Машэрава.

@vsu.by Мы делаем выбор сами!❤️✅ #вгумашерова#единыйденьголосования♬ оригинальный звук - ВГУ имени П.М. Машерова

Але гэтая песня была насамрэч створана для патрэбаў расійскай прапаганды. Спяваць яе пачаў расійскі калектыў «Саловушка». А аўтаркі слоў і музыкі — сёстры Нужыны.

Ірыну і Наталлю можна ўжо называць ветэранкамі ідэалагічнага фронту, бо яшчэ ў 90-я гады яны ўдзельнічалі ў канцэртах для вайскоўцаў, якія вярнуліся з Афганістана. Пазней сёстры ўсхвалялі войны ў Чачні. Але найбольш плённым яны называюць перыяд пасля таго, як Расія анексавала Крым: Ірына і Наталля Нужыны прэзентавалі цэлы альбом «Мы — будучыня Расіі». Усяго ў іх скарбонцы каля 400 песень ваеннай тэматыкі. 

Юрый Сегенюк, першы сакратар брэсцкага абласнога БРСМ, паспрабаваў стварыць ілюзію актыўнай працоўнай дзейнасці па прапагандзе выбараў, але атрымалася без агеньчыка.

У сваім тыктоку ён выклаў відэа, на якім дзве дзяўчыны размаўляюць нібы ў перадачах для самых маленькіх дзетак:

— А што пройдзе 25 лютага 2024 года ў Рэспубліцы Беларусь?

— А 25 лютага 2024 года будзе праходзіць адзіны дзень галасавання, дзе выбіраюць дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

 

@segenykbrsmbrest#выборы#выборы2024#25февраля2024#беларусь#1регион#брсм#брест#2024#рэк#единыйденьголосования#патриот @ЦИК Беларуси ♬ Aesthetic - Tollan Kim

Калі казаць пра бюджэтнікаў, то некаторым нават давялося стварыць канал у тыктоку, каб выкласці адно прапагандысцкае відэа з сабой у галоўнай ролі.

Так, напрыклад, зрабіла выхавацелька скідельскага дзіцячага садка №1. У кадры маладая дзяўчына тыкае ўказкай у плакат з інфармацыяй пра выбары, якую хлопчыкі і дзяўчынкі наўрад ці могуць прачытаць. Цікава, ці ведалі бацькі, што іх дзяцей выкарыстоўвалі ў якасці масоўкі.

Сярод тых бюджэтнікаў, хто запісаў агіткі, адзначылася таксама класная кіраўніца прызёра Алімпіяды біятланіста Антона Смольскага.

 

@kopyl_life Татьяна МОРОЗ, учитель английского языка Грозовской СШ, классный руководитель призера Олимпийских игр в Пекина Антона Смольского: #беларусь#копыль#выборы#единыйденьголосования#25февраля♬ оригинальный звук - Kopyl_life

Тыкток-акаўнт пад назвай «Шчучын для моладзі» апублікаваў ролік, у якім для маніпуляцый выкарысталі дзіця. Згодна з сюжэтам дзяўчынка Соня не слухаецца маму — не хоча адкласці тэлефон і ісці хутчэй, бо яны некуды спяшаюцца. Калі жанчына ў чарговы раз патрабуе паслухмянасці, дачка пытаецца, чаму ж ёй трэба выконваць патрабаванні маці.

— Таму што я дарослая.

— А ты на выбары пойдзеш?

— Соня, у мяне зусім няма на гэта часу!

— Тады якая ж ты дарослая?!

 

@schuchin_young#ЯВыбираю2024#единыйденьголосования#Беларусь#Щучин @Молодежь Гродненщины ♬ оригинальный звук - schuchin_young

Цэнтр культуры ў Бялынічах запісаў агітку на сцэне. Дзяўчаты ў нацыянальных строях і з ручнікамі ходзяць на фоне карты Беларусі.

Потым жанчыны ў стылізаваных пад нацыянальныя кашулях пачынаюць максімальна выразна — як старанныя першакласніцы на лінейцы, якія вельмі імкнуцца не забыць ні слова, — прамаўляць завучаны тэкст.

— Зазіраючы ў заўтрашні дзень, мы адзіныя ў агульным імкненні жыць і працаваць на роднай зямлі…

Хочацца верыць, што тэкст стварыў штучны інтэлект, які проста сабраў усе наратывы прапаганды разам.

 

@belinichi_rck#Белыничи#рцк#выборы2024#единыйденьголосования#челлендж♬ оригинальный звук - Центр_культуры_Белыничи

А вось супрацоўнікі Рэчыцкага метызнага завода, відавочна, аднесліся да здымкаў відэа з душой. Жанчыны фарбуюць вусны чырвонай памадай і, віляючы сцёгнамі, ідуць па калідоры. Іх бачаць простыя рабацягі, якія хочуць пайсці разам з сімпатычнымі жанчынамі. Пачуўшы, што кампанія ідзе на выбары, мужчыны радасна дастаюць пашпарты.

 

Дарэчы, інтымныя намёкі час ад часу спрабуюць выкарыстоўваць у відэа-агітках. Напрыклад, у роліку Беларускага дзяржаўнага медыцынскага каледжа хлопец з дзяўчынай выразна глядзяць то адно на аднаго, то некуды ўбок. Тэкст пры гэтым такі: «Хачу пачуць ад яе тры галоўных слова… Я іду галасаваць!»

 

@bsmc.by#25февраля#депутаты#БГМК#медики#выборы2024#избирателя♬ WHY IS MY SOUND POPULAR WHAT -

Свой варыянт зняў таксама Рагачоўскі малочна-кансервавы камбінат.

Памятаеце відэа з катамі, адзін з якіх з ашалелымі вачыма мяўкае нешта другому? Імаверна, мем спадабаўся некаму з кіраўніцтва Чачэрскага райвыканкама. Бо ў тыктоку «Чачэрск афіцыйны» з’явіліся гэтыя вядомыя каты. Іх дыялог выглядае максімальна крынжова.

— Ты ідзеш галасаваць 25 лютага?

— Так.

— Я таксама хачу пайсці.

— Нам неабыякавая будучыня нашай краіны.

@chechersk_oficialnii А ты идёшь голосовать? #выборы2024#чечерск_официальный#единыйденьголосования#яидунавыборы#рек#fyp♬ оригинальный звук - chechersk_oficialnii

Чытайце таксама:

Гродзенка, якую раней судзілі за БЧБ-штаны, паклікала ўсіх на выбары і сфатаграфавалася з былым сілавіком

 «Беглыя, вы маглі б таксама карыстацца гэтым законам». Сумная гісторыя пра тое, як тыктокер схадзіў у дэпутаты

Давераную асобу Лукашэнкі раптоўна не зарэгістравалі кандыдатам у Гродзенскі абласны савет

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
32
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
5
0
Каты ідуць галасаваць/адказаць/
12.02.2024
Людзі застаюцца дома.
0
лехтарат/адказаць/
13.02.2024
кринж, чаще предлагается выбор между коммунистом и подлецом. (Позже оказывается, что подлец стал коммунистом, а коммунист - подлецом)
13.02.2024
Кастусь, "и картинка "братва рвется к власти" и саша белый на листовке с пистолетом" І мяняць нігога не трэба, проста раздрукаваць.
https://nashaniva.com/336020#startcomme
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031