Знайсці
31.01.2024 / 18:274РусŁacБел

Украінцы абмянялі аднаго з палонных беларусаў, які ваяваў за Расію

Грамадзянін Беларусі Максім Запека быў уключаны ў спіс абмену палоннымі, які 31 студзеня адбыўся паміж Расіяй і Украінай, даведалася «Радыё Свабода».

Максім Запека

«Запеку сёння абмянялі. Як і іншых расійскіх палонных, яго перадалі расійскаму боку», — паведамілі «Радыё Свабода» ў праекце «Хачу жыць», створаным для расійскіх вайскоўцаў.

Іншых дэталяў гэтага абмену не ўдакладнілі.

У той жа час сярод тых украінскіх вайскоўцаў, якія ў межах абмену вярнуліся ва Украіну, беларускіх добраахвотнікаў, захопленых у палон Расіяй, няма.

33-гадовы Максім Запека ваяваў у складзе 150-й дывізіі, 102-га палка, 3-га батальёна, 9-й роты УС РФ. У палон здаўся ў раёне Бахмута Данецкай вобласці.

Раней у яго былі праблемы з законам. З 2012 да 2019 года яго 13 разоў прыцягвалі за дробныя правапарушэнні, часцей за ўсё за знаходжанне ў пʼяным відзе.

Мужчына паходзіць з аграгарадка Хутар Светлагорскага раёна. Да таго, як патрапіць на вайну, мужчына працаваў мулярам у Беларусі, тынкоўшчыкам-мулярам у Марыупалі, зваршчыкам у Маскве ў фірме «Гармост».

Чытайце таксама:

«Да****б я, сказалі родныя». Жыхар Светлагорска, які ваяваў за Расію і здаўся ў палон, расказаў пра сябе

Жыхар Светлагорска стаў расійскім наймітам і здаўся УСУ

Яшчэ адзін беларус склаў галаву за «рускі свет»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
11
0
Шаўкат/адказаць/
31.01.2024
[Рэд. выдалена]
01.02.2024
глянуу яго у Золкина.... :) 
типичны хитражопы беларусик...  от русских кстати заметно отличается. Чем? Отсутствием "заморочек" по поводу русского мира как впрочем и остальных духовных "идеалов" и ценностей...  слизки як чырвяк.
0
Андрусь/адказаць/
01.02.2024
Беларус, гэта ўжо трэці беларус, які быў ва ўкраінскім палоне. Зязюльчыка і Герыловіча, хутчэй за ўсё, ужо таксама памянялі. 
Некаторыя ваяры ПКК маюць звесткі, што Тромблі і Кляшча ўжо няма ў жывых. Украінцы, якія вярталіся з палону і зноў ішлі на фронт, казалі каліноўцам, што бачылі нашых хлопцаў там і расійцы іх моцна катавалі, бо яны дужа ідэйныя. Не хочацца верыць у горшае, але тое, што расійцы які ўжо абмен запар не вяртаюць менавіта дваіх беларусаў, нават у абмен на іншых беларусаў, кажа пра кепскае... 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031