Знайсці
31.01.2024 / 12:494РусŁacБел

У Бабруйску не зарэгістравалі «лішняга» кандыдата ў парламент — не дапамагло нават тое, што ён з сілавікоў

Ад Магілёўшчыны выбіраецца-прызначаецца 13 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. У вобласці вырашылі, што для гэтага працэсу патрэбна роўна 26 кандыдатаў — на кожную акругу дастаткова будучага пераможцы і ягонага спарынг-партнёра.

Але так выйшла, што дакументы на рэгістрацыю прынеслі 27 чалавек. Хто ж аказаўся дваццаць сёмым лішнім? Знаёмцеся, 31-гадовы Ілья Хейдэр, інструктар атрада вайсковай часткі 89417. Яму не дапамагла нават блізкасць да сілавікоў.

Ілья Хейдэр, фота з сацсетак за пачатак 2010-ых.

Хейдэр сабраў нейкія подпісы ў сваю падтрымку, але ўсё прадказальна пайшло не так. У фінальным спісе зарэгістраваных кандыдатаў яго няма.

@nashaniva Што за крындж здымаюць у падтрымку выбараў? #беларусь#навіны#беларусьсейчас#беларускіцікток#нашаніва#белорусы#новостибеларуси#беларусьновости#минск#минскаяобласть#выборы2024♬ Stealthy mischief(1088178) - KBYS

Чытайце таксама:

Работнік Следчага камітэта пайшоў у дэпутаты не ад праўладнага спіса. І нават не дайшоў да выбараў

Намесніка Карпенкі звольнілі перад самымі выбарамі. Прычына незвычайная

Колькі зарабляюць лукашэнкаўскія дэпутаты ў правінцыі? Іх даходам пазайздросцяць многія

Арганізатар аўтапрабегаў за Лукашэнку пайшоў на выбары без дазволу зверху. Яго нават не зарэгістравалі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
12
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Бабруйск ужо не Ізраэль/адказаць/
31.01.2024
Iлля Хэйдэр разлічваў на дапамогу сваіх. Гэта ж кайфова у 31 сядзець, ніфуя не рабіць і атрымліваць грошы.)
0
Ёсік/адказаць/
31.01.2024
Бабруйск ужо не Ізраэль, падтрымліваю, хлопчык дручком намахаўся, "зьнішчыў" усіх не лаяльных дырэктару саўгаса, і вырашыў, што будзе лёс астатніх 8 мільёнаў жыхароў вырашаць. Не, выцерлі аб цябе, ідзі, абцякай. Крыўдна, так стараўся, а яму дулю ў нос.
0
бабруйчанін/адказаць/
31.01.2024
Бабруйск ужо не Ізраэль, А калі ен быу ??? У майсах байках Сівелы?? 25 год таму збірау подпісы супраць продажу кніг кшталту " пратаколау сіонмудрацоу" у царкоуных лауках.Пытанне ???Хоць адзін бабруйчанін з квітком да ШтатауІзраіля і" марай а калбасвабодзе" падпісау???..А зараз мне разпавядаюць дзе лева левае ці праправае)))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031