Знайсці
30.01.2024 / 15:5815РусŁacБел

Арганізатар аўтапрабегаў за Лукашэнку пайшоў на выбары без дазволу зверху. Яго нават не зарэгістравалі

Віталь Леановіч — адзін з актыўных удзельнікаў арганізацыі «Патрыёты Беларусі». Гэта аб’яднанне людзей, якія пасля выбараў каталіся па Беларусі ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі.

Асноўнае месца працы Леановіча — таварыства ўласнікаў дома па адрасе Гвардзейская, 8 у Мінску. Ён там старшыня

Здаецца, больш адданага лукашэнкаўца знайсці нерэальна. «Леановіч не прапусціў ні аднаго мітынгу і аўтапрабегу ў падтрымку дзеючай улады», — хваліла яго БТ. На псеўдапатрыятычнай істэрыі Леановіч вырашыў патрапіць у Мінгарсавет, але ўсё пайшло не так.

Па абранай ім Даўгінаўскі акрузе №45 узгоднены праўладны кандыдат быў іншым — кіраўніца раённай паліклінікі. Таму ўсё скончылася для Леановіча прадказальна — яго нават не зарэгістравалі кандыдатам.

Камісія выставіла яму тры прэтэнзіі. Па-першае, арганізатар аўтапрабегаў прынёс дэкларацыю аб даходах за 2023 год, а трэба было за 2022 год. Па-другое, на яго яшчэ з савецкіх часоў быў зарэгістраваны нейкі аўтамабіль, пра які ён забыў. Па-трэцяе, 97% подпісаў у яго падтрымку было ўнесена адной рукой.

Выглядае, што гэтыя 97% і не далі лукашэнкаўцу стаць кандыдатам у дэпутаты.

Леановіч трымаецца бадзёра і абяцае паспрабаваць у наступны раз.

@nashaniva Яшчэ адзін доказ, што выбары ў Беларусі — гэта бяздарны спектакль #беларусь#навіны#беларусьсейчас#беларускіцікток#нашаніва#белорусы#новостибеларуси#беларусьновости#минск#минскаяобласть♬ Stealthy mischief(1088178) - KBYS

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
98
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
3
0
Правдоруб/адказаць/
30.01.2024
[Рэд. выдалена]
0
Патрыетам/адказаць/
30.01.2024
Шкада старога, купляў за свае бянзін, ладзіў з такімі ж нішчабродамі прабеглі, а яму выспятка. Служы хаму верне, ён табе...
0
даведка/адказаць/
31.01.2024
Для выдвижения кандидатом в депутаты Мингорсовета требовалось собрать 150 подписей, из которых, видимо, четыре членов семьи, а остальные своя и проставленные той же рукой от имени членов ТСЖ, доступ к персональным данным которых имел в связи с занимаемой должностью председателя товарищества.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031