Знайсці
15.05.2024 / 15:1122РусŁacБел

Прапаганда спрабуе адмыць Наталлю Эйсмант: кажуць, што яе «Ролекс» каштуе $100

І выпадкова апублікавалі дакумент, які сведчыць, што ў сям'і Эйсмантаў ёсць трэцяя кватэра — хай і службовая.

Праўладныя памыйкавыя тэлеграм-каналы адрэагавалі на інфармацыю «Альянс расследавальнікаў Беларусі» пра гадзіннік прэс-сакратаркі Аляксандра Лукашэнкі Наталлі Эйсмант, а таксама на артыкул пра яе нерухомасць.

Расследавальнікі заўважылі на руцэ гадзіннік Наталлі Эйсмант Rolex Datejust 31mm, які каштуе ад 19 да 22,6 тысячы еўра ў залежнасці ад колькасці брыльянтаў у афармленні.

Аднак прапагандысцкі тэлеграм-канал запэўнівае, што Эйсмант носіць падробку пад Rolex. У якасці доказу выстаўляецца скрыншот з сайта chasy.by, на якім можна купіць копію арыгінальнага гадзінніка за 331 рубель. Гэта $102 па цяперашнім курсе. 

Апроч таго, гаворка зайшла і пра кватэры Наталлі Эйсмант і яе мужа, кіраўніка БТ Івана Эйсманта. Прапаганда паспрабавала аспрэчыць той факт, што ў сям'і ёсць дзве кватэры. Але замест гэтага прызналася, што ў Эйсмантаў ёсць яшчэ і трэцяе жыллё.

Яшчэ ў маі 2018 года Наталля Эйсмант набыла кватэру жыллёвым комплексе «Алімпік-Парк» у Мінску — у доме №32 на вуліцы Ратамскай. Гэта дакладная інфармацыя, якую ніхто не аспрэчвае.

Пытанне ўзнікла да іншай кватэры Эйсмантаў, якая знаходзіцца на вуліцы Каменнагорскай, 16. Яе плошча — 118,4 метра. «Люстэрка» з дапамогай каманды Belpol высветліла, што Наталля Эйсмант набыла гэтую кватэру ў 2019 годзе.

Аднак пралукашэнкаўскія каналы сцвярджаюць, што гэта жыллё — службовае. І ў якасці доказу апублікавалі дамову аб перадачы Івану Эйсманту службовай кватэры. Вось толькі ў акце пазначана, што плошча гэтай перададзенай нерухомасці — 40,1 метра.

Адрас кватэры невядомы, але атрымліваецца, што гаворка ідзе яшчэ пра адну кватэру Эйсмантаў — трэцюю па ліку.

@nashaniva Ответ пользователю @pan Як прапаганда абараняе сакратарку Лукашэнкі #беларусь#лукашенко#ролексы#нашаніва#беларусьновости#беларускаямова♬ Funny Guy - Parry Music

Чытайце таксама:

Наталля Эйсмант купіла апартаменты ў «Алімпік Парку» за $167 тысяч

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
4
Ха-ха
60
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
10
2
циник/адказаць/
15.05.2024
Покажите мне ее ролекс я сразу скажу подделка или нет. Учитывая что они все колхозники и не имеют понятия в значении этих вещей я не стал бы исключать что копия куплена в Chine за 50 долларов. Таких ролексов китайцы много делают.
0
Максим Дизайнер/адказаць/
18.05.2024
Будущий Президент


Эти служебные квартиры сдаются и в хвост и в гриву без палива. Я сам такую у прокурора снимал.
0
Максим Дизайнер/адказаць/
18.05.2024
циник

Что ты по фото сказать сможешь, ыксперт хуторской?И что ты докажешь людям с менталитетом "какая разница, все равно все в Китае делается". Больше половины страны до сих пор одевается на вещевых базарах.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера