Знайсці
22.01.2024 / 13:048РусŁacБел

У Санкт-Пецярбургу зноў згарэў аўтобус МАЗ

Беларускі аўтобус згарэў раніцай 22 студзеня на праспекце Касманаўтаў. 15 чалавек паспелі выйсці, піша «Фантанка».

 Фота: чытач «Фантанкі»

У кампаніі «Домтрансаўта», якой належыць аўтобус, «Фантанцы» патлумачылі, што ўзгаранне пачалося ў пярэдняй частцы аўтобуса, прычына здарэння высвятляецца. 

Паведамленні аб узгараннях аўтобусаў МАЗ паступаюць з Расіі рэгулярна. Асабліва шмат такіх выпадкаў у Санкт-Пецярбургу. У 2023 годзе ў горадзе нават часова прыпынялі эксплуатацыю аўтобусаў МАЗ.

 Фота: чытач «Фантанкі»

Тлумачыць здарэнні прыходзілася і Лукашэнку. Ён казаў, што вінаватая ў пажарах аўтобусаў «жудасная канкурэнцыя», а таксама непрафесіяналізм працаўнікоў расійскіх аўтапаркаў: «Нейкая прыватная кампанія, людзі, якія ніколі не бачылі аўтобусаў, узялі на сябе абслугоўванне», — гаварыў ён.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
14
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3
1
Юзік/адказаць/
22.01.2024
Але ж нешта ў Менску ці ў Гомлі яны не гараць, ці я памыляюся?
0
амаль Стэтхэм/адказаць/
22.01.2024
Бясконца можна глядзець, як гарыць агонь (бракованы МАЗ), як цячэ вада (з брандсбойта), і як чыноўнікі выхваляюцца якасцю айчыннай прадукцыі.
0
даведка/адказаць/
22.01.2024
Знак качества одним своим видом как бы намекает на пожароопасность белорусской продукции.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031