Знайсці
17.01.2024 / 22:062РусŁacБел

Карл III кладзецца ў бальніцу лячыць прастату, ягонай нявестцы таксама нездаровіцца

На наступным тыдні кароль Вялікабрытаніі Карл III будзе змешчаны ў бальніцу для лячэння павялічанай прастаты. У Букінгемскім палацы заявілі, што гаворка ідзе пра дабраякаснае новаўтварэнне, якое паддаецца лячэнню, паведамляе Бі-бі-сі.

Карл III і прынцэса Кэтрын з дзецьмі. Фота: AP Photo/Kin Cheung

Публічныя выступы 75-гадовага караля адклалі на некаторы час, пакуль ён будзе аднаўляцца пасля лячэння, паведамілі ў палацы.

«Як і тысячы мужчын кожны год, кароль звярнуўся да лекараў для лячэння павялічанай прастаты», — гаворыцца ў заяве палаца.

Паводле даных Нацыянальнай службы аховы здароўя Вялікабрытаніі, дабраякаснае павелічэнне прастаты часта сустракаецца ў мужчын ва ўзросце 50+. Звычайна гэта не сур'ёзнае захворванне.

А вось сітуацыя з іншым членам брытанскага каралеўскага дома, 42-гадовай прынцэсай Уэльскай Кэтрын, здаецца, больш сур'ёзная. Яна перанесла аперацыю на брушной поласці. Прынцэсе правялі планавую аперацыю ў прыватнай клініцы ў Лондане, паведаміў Кенсінгтонскі палац. Аперацыя прайшла паспяхова, і Кэтрын застанецца ў бальніцы пад наглядам медыкаў ад 10 да 14 дзён. Адзначаецца, што ў прынцэсы не рак, але больш дэталяў не паведамілі.

Як з працягласці запланаванага знаходжання Кэтрын у бальніцы, так і з тоны заявы палаца становіцца ясна, што хвароба ў яе даволі сур'ёзная. Аднаўленне пасля хваробы можа доўжыцца да трох месяцаў.

У снежні ў прынцэсы было даволі загружаны расклад, і ніякіх прыкмет таго, што яна дрэнна сябе адчувала падчас публічных выступаў, не было. 

Чытайце таксама:

Брытанскі кароль надзеў гальштук са сцягам Грэцыі пасля спрэчкі прэм'ераў

У час каранацыі Карл III сядзеў на вялікім камені. Чым адметны гэты кавалак пясчаніку? 

На каранацыі Карла III заўважылі нечаканага госця. Жарты ў сацсетках не спыніць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
8
Абуральна
1
0
Пудж/адказаць/
17.01.2024
Кэтрын прыгажуня.
Усім здароўя 
1
Ёсік/адказаць/
18.01.2024
Карл, трэба было Дыяну з ложку не адпускаць, больш сэксам займацца - і не было б такіх праблемаў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031