Знайсці
15.01.2024 / 16:356РусŁacБел

Самазанятыя пачалі атрымліваць лісты пра залічэнне ў дармаеды. Як такое магчыма?

Некаторыя плацельшчыкі падатку на прафесійную дзейнасць пачалі атрымліваць «лісты шчасця» з інфармацыяй, што яны з'яўляюцца дармаедамі. Гэта азначае, што ім давядзецца плаціць за камунальныя паслугі ў поўным памеры. Тлумачым, у чым прычына.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

З 1 студзеня 2023 года ў Беларусі была ўведзена новая сістэма падаткаабкладання для фізічных асоб, якія ажыццяўляюць дзейнасць індывідуальна — падатак на прафесійны даход (ППД).

Для таго, каб стаць плацельшчыкам ППД, дастаткова спампаваць спецыяльны дадатак і зарэгістравацца ў ім. Але адной рэгістрацыі не дастаткова, каб не лічыцца дармаедам.

Плацельшчыкамі гэтага падатку сталі і тыя, хто раней плаціў рамесны збор. Першыя 60 тысяч даходу ў год абкладаюцца падаткам у 10%, пасля — 20%. Апроч гэтага для першых 2000 рублёў даходу выкарыстоўваецца льгота і гэтая сума падаткам не абкладаецца. 

Льготныя 2000 рублёў даходу ў нейкім сэнсе аказаліся «пасткай» для некаторых плацельшчыкаў ППД.

Паколькі даход да 2000 рублёў падаткам не абкладаецца, такія людзі не плацяць падатак, а значыць не лічацца занятымі ў эканоміцы. Гэта ў сваю чаргу азначае, што чалавек трапляе ў базу «дармаедаў» з усімі наступствамі.

«Нашай Ніве» вядома некалькі выпадкаў, калі людзі, якія раней плацілі рамесны збор, а пасля перайшлі ў лік плацельшчыкаў ППД, па факце такімі не сталі, бо паказалі даход меншы за 2000 рублёў. Ім даслалі «лісты шчасця».

У базу дармаедаў трапляюць асобы, якія не працавалі больш за 183 дні за бягучы год і не былі задзейнічаныя ў эканоміцы краіны.

Чытайце таксама: 

Пуцін ганарыцца, што эканоміка Расіі стала першай у Еўропе. Але ці так гэта?

«За 7 гадоў заробак вырас амаль удвая». Колькі зарабляюць беларускія кіроўцы ў Еўропе

Даніла Луцкевіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
14
Ха-ха
10
Ого
5
Сумна
10
Абуральна
58
5
Влад/адказаць/
15.01.2024
Фэйспалм,  платишь налоги - содержишь диктатуру!
4
Влад/адказаць/
15.01.2024
Сидите и дальше в крайних хатах, пока за каждым не придут!
15.01.2024
Фэйспалм, это же «скидка» от государства. Показать-то не проблема, но зачем тогда этот вычет в 2000, если за коммуналку заплатишь дороже. Проще вообще не давать эти 2000
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031