Знайсці
13.01.2024 / 19:3719РусŁacБел

Раманава: Куку.org адмовіцца ад сайта і цалкам пяройдзе на іншыя пляцоўкі

Медыяпраект Kyky, які існуе з 2010 года і займаў нішу гарадскога анлайн-часопіса ў Мінску, плануе адмовіцца ад сайта. Пра гэта паведаміў былы галоўны рэдактар выдання Віктар Малішэўскі.

Сайт выдання kyky.org

Паводле Віктара Малішэўскага, частка журналістаў застаецца ў праекце, працягне працу інстаграм і тыкток выдання, але сайт вымушана прыпыняе працу праз праблемы з фінансаваннем.

«У Куку мяняецца галоўны рэдактар. Мы таксама мяняем фармат і перарабляем пляцоўкі, тэсціруем новую каманду і збіраемся вяшчаць па-новаму, каб быць больш цікавымі нашым чытачам», — тлумачыць Саша Раманава, суўласніца Куку, якая з 2013 года працуе з праектам. 

Саша мяркуе, што ў новай стратэгіі ад сайта найхутчэй праект адмовіцца, цалкам перайшоўшы на іншыя пляцоўкі.

«Па-першае, сайт заблакаваны і колькасць чытачоў там мізэрная: за 3 гады яна ўпала ў 100 разоў і працягвае падаць. Па-другое, сайт у нас складаны і цяжкі, а сайтацэнтрычная рэдакцыя абыходзіцца занадта дорага кожны месяц, гэтыя грошы нам усё цяжэй знаходзіць. Але паколькі Куку заўсёды быў пра эксперымент і свежыя ідэі, то мы паспрабуем з камандай зрабіць медыя на Патрэоне, які цяпер дае такую магчымасць. Цяпер на старонцы Куку там толькі мерч, але ў планах размяшчаць кантэнт, бясплатны для чытача, плюс бонусы для тых, хто хоча падтрымаць рэдакцыю», — кажа Саша.

Пасля выбараў 2020 года рэдакцыя Kyky, як і большасць незалежных медыя, была вымушаная пакінуць Беларусь. Сузаснавальнік выдання бізнэсмен Аляксандр Васілевіч быў асуджаны нібыта за ўхіленне ад выплаты падаткаў (ч. 1 арт. 243 КК) да 3 гадоў калоніі. Ён быў прызнаны палітвязнем, а пасля вызвалення выехаў з Беларусі.

Апошнім часам пра праблемы з фінансаваннем і праз гэта пра магчымасць абмежавання ці ўвогуле спынення працы гаварылі і прадстаўнікі іншых беларускіх незалежных СМІ.

Чытайце таксама:

Галоўны рэдактар ​​Reform.by: Наш праект можа закрыцца

«Самы вялікі данат — 10 тысяч еўра». Рэдактар ​​Reform.by Фёдар Паўлючэнка расказаў пра сабраныя за дзень грошы

Чытачы Reform.by сабралі для рэдакцыі 17 000 еўра

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
23
Абуральна
0
2
Жвірбля/адказаць/
14.01.2024
Інфармацыю павінны даносіць рэсурсы, якія жывуць за кошт чытачоў, а не грантаў ці рэкламы яндэксу
0
Сымон/адказаць/
15.01.2024
Anatol Starkou,ага, патрэбная толькі белта з яе царскімі па беларускіх памерах заробкамі для хлусаў-прапагандыстаў і шаленымі дзярждатацыямі.
15.01.2024
Жыве!, замест вешаць розныя цэтлікі на каментатараў можна задацца пытаннем з якога часу "беларушчына" - гэта прастоўванне г.зв. прагрэсіўных і модных умоўна ў Каліфоніі тэм, перавага дрэннага толькі пра Пуціна і атачэнне, але не расіян і дамінацыя расейшчыны, у тым ліку расейскай мовы.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031