Знайсці
04.01.2024 / 22:3616РусŁacБел

«Падстаў для прызнання «пашпарта новай Беларусі» больш чым дастаткова». Кавалеўскі адказаў літоўскаму еўрадэпутату

Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па замежных справах Валер Кавалеўскі пракаментаваў выданню «Позірк» меркаванне дэпутата Еўрапейскага парламента ад Літвы і пастаяннага дакладчыка па Беларусі Пятраса Аўштравічуса, што ў справе з праектам, які прасоўваюць беларускія дэмакратычныя сілы, «адсутнічае шмат розных складнікаў, у тым ліку — суверэнітэт і тэрытарыяльнасць гэтага дакумента».

Валер Кавалеўскі

Кавалеўскі на гэта адказаў, што дэмсілы «прапануюць рашэнне», якое можа дазволіць «захаваць суб’ектнасць беларускага народа, а гэта акурат і з’яўляецца асновай суверэнітэту».

«Што тычыцца тэрытарыяльнай прыналежнасці, то ёсць пашпарты Мальтыйскага ордэна, які не валодае сваёй тэрыторыяй, ёсць пашпарты, якія выдаюцца міжнароднымі арганізацыямі. Аднак яны прызнаюцца многімі краінамі, у тым ліку і Літвой», — звярнуў увагу палітык.

Чытайце таксама:

«Пачалі працэс закупкі матэрыялаў для друку». Ціханоўская расказала, як ідзе праца над новым беларускім пашпартам

Саннікаў раіць краінам ЕС выганяць беларускія пасольствы. «А тым, хто верыць у пашпарт новай Беларусі, давядзецца горка пашкадаваць»

У альтэрнатыўным беларускім пашпарце хочуць пакінуць класічны правапіс, а ад Шагала адмовіліся

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
16
Панылы сорам
1
Ха-ха
7
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
2
1
Пашпарт/адказаць/
05.01.2024
Ну и ну, можа ты на сябе возьмеш адказнасць, карту купі, лапаць
05.01.2024
Патрэбна дэкларацыя ад Еўразвязу і на нацыянальным узроўні паояпгаць правы беларусаў якія вымушана пакінулі Беларусь. Гэта прасцей і надзейней чым прызнаваць асобны пашпарт. Больш таго такія людзі знаходзяцца пад абаронай краіны, маюць правы згодна з ВНЖ і з часам могуць разлічваць на ПМЖ. А пашпарт ня больш чым папера для падачы тых жа дакументаў на ВНЖ. Прытым зразумела ўсім што лукашэнаўскія карнікі будуць катаваць людзей за гэты пашпарт а спісы яны атрымаюць як было ўжо з "чорнай кнігай".
2
Хай раскажа лепш/адказаць/
05.01.2024
хто з яго сям'і працуе ў расейскай разведцы
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031