Знайсці
21.05.2024 / 18:065РусŁacБел

Украінцы падбілі ў Севастопалі яшчэ адзін расійскі ракетны карабель. Ён быў апошні, які мог запускаць «Калібры»

Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны пацвердзіў паражэнне расійскага ракетнага карабля «Цыклон» у акупаваным Расіяй Севастопалі ў ноч на 19 траўня 2024 года. Пра гэта гаворыцца ў зводцы Генштаба, піша «Украінская праўда».

Малы ракетны карабель «Цыклон». Фота з сайта Defence express

«Паводле ўдакладненай інфармацыі, у ноч на 19 траўня сілы абароны Украіны паразілі ў Севастопалі расійскі ракетны карабель «Цыклон» праекта 22800», — сцвярджаецца ў паведамленні ўкраінскага Генштаба.

Раней у сеціве з'явілася афіцыйна не пацверджаная інфармацыя пра паражэнне расійскага носьбіта ракет сістэмы «Калібр» — расійскага карабля «Цыклон».

Начальнік Цэнтра стратэгічных камунікацый Сіл абароны поўдня Украіны капітан 3 рангу Дзмітрый Плецянчук адзначаў, што ў выпадку пацвярджэння інфармацыі гэта будзе азначаць, што расіяне больш не змогуць запускаць ракеты «Калібр» з блізкай адлегласці.

Паводле звестак з расійскіх адкрытых крыніц, «Цыклон» — ракетны карабель праекта 22800 (шыфр «Каракурта»). Карабель быў перададзены ВМФ Расіі ў ліпені 2023 года. 

Чытайце таксама:

«Укрпошта» працягвае на сваіх марках тапіць расійскі вайсковы флот

Украінскі марскі дрон знішчыў расійскі вайсковы катар у Крыме

У Севастопалі ўкраінцы трапілі ракетай па «Камуне» — найстарэйшым вайсковым судне Расіі

«Ракета ўя*ала. Бачыш, гарыць». Украінцы ўдарылі ракетай па караблі ў бухце Севастопаля

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
34
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
7
11
Максим Дизайнер/адказаць/
21.05.2024
Файна, гойда!Прощай, Одесса!
1
Далей таксама! /адказаць/
21.05.2024
Малойцы! 
3
Малойца/адказаць/
21.05.2024
Далей трымайцеся укры! Вельмі добра!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930