Знайсці
21.05.2024 / 21:284РусŁacБел

23-гадовага беларуса дэпартавалі з Польшчы ў Беларусь

Польскія памежнікі затрымалі 23-гадовага беларуса, які перавозіў афганскіх мігрантаў. Яму прызначылі 10 месяцаў пазбаўлення волі ўмоўна з адтэрміноўкай у 2 гады і адправілі ў Беларусь, паведамляе Польская памежная служба.

Фота: strazgraniczna.pl

Затрымалі беларуса на польска-нямецкай мяжы за перавозку шасцярых іншаземцаў. Пяцярых з іх арыштавалі на нямецкім баку. Затрыманы ў Польшчы грамадзянін Афганістана не меў пры сабе дакументаў, якія дазваляюць законна знаходзіцца ў гэтай краіне.

Фота: strazgraniczna.pl

Супраць беларуса завялі крымінальную справу і ўрэшце прызначылі яму 10 месяцаў пазбаўлення волі ўмоўна з адтэрміноўкай у 2 гады. Мужчыну перадалі беларускім памежнікам.

Таксама разам з беларусам судзілі і 32-гадовага ўкраінца, з якім яны разам займаліся мігранцкімі справамі. Таго таксама дэпартавалі ва Украіну.

@nashanivanews Пенсіянеру з Ляхавічаў далі 7 гадоў турмы #беларусь#беларускаямова#ляховичи#нашаніва#беларусьновости#новостибеларуси♬ Crime Scene - Avery Alexander

Чытайце таксама:

У Нямеччыне затрымалі 12 мігрантаў, якія дабраліся ў краіну праз Беларусь

140 мігрантаў спрабавалі прарвацца з Беларусі ў Польшчу. Не атрымалася — ВІДЭА

«Зробіць загароду непрыступнай». Польшча выдаткуе $375 мільёнаў на ўмацаванне агароджы на мяжы з Беларуссю

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
40
Панылы сорам
17
Ха-ха
11
Ого
4
Сумна
10
Абуральна
9
22.05.2024
[Рэд. выдалена]
22.05.2024
Zapewne nie robił tego sam, są całe grupy w tym przeważnie Polacy, żyjące z tego procederu. Często są to mieszańcy ze wschodniej Polski.
22.05.2024
У Беларусі ён неўзабаве стане ветэранам змагання з гнілым захадам. Сустрэнеце на парадзе 9 мая.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930