Знайсці
21.05.2024 / 18:128РусŁacБел

Жахлівая знаходка ў цэнтры Магілёва — пад зямлёй знайшлі тысячы чалавечых костак

Рабочыя закопвалі катлаван на скрыжаванні вуліцы Карпінскага і завулка Медыцынскага побач з бальніцай і выявілі мноства чалавечых костак.

Фота: Дзяржкамітэт судовых экспертыз

Следча-аператыўная група на месцы выявіла больш за 3,5 тысячы фрагментаў костак. Сярод іх — рэбры, чэрапы, трубчастыя косткі, пазванкі, ніжнія сківіцы. Косткі належаць як мінімум 124 людзям, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.

Паводле экспертаў, даўнасць пахавання складае больш за 70 гадоў. На некаторых парэштках былі выяўленыя сляды ампутацый. Камітэт прызначыў яшчэ адну экспертызу парэшткаў, якія пазней былі выяўленыя на гэтым жа месцы.

Следчы камітэт праводзіць праверку.

Чытайце таксама:

У Вільні адкрылася выстава, прысвечаная месцу сталінскіх расстрэлаў пад Оршай. Што адбывалася ў Кабыляках?

Са сталічнага парку Чалюскінцаў знікла згадка пра ахвяр сталінскіх рэпрэсій

«Не выключаю, што па загадзе мясцовых уладаў». У «віцебскіх Курапатах» знішчылі крыжы, шыльды і ўказальнікі да месцаў расстрэлаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
18
Сумна
8
Абуральна
12
21.05.2024
Лейцар коркавы, а што, пацыентаў, у якіх няма сваякоў побач з лякарняй закопваюць? Без магіл?
0
Рускі мір/адказаць/
21.05.2024
Ну прам як у Воршы дом пабудавалі.

А дзеткі чарапамі ў футбол гулялі? 
0
Март./адказаць/
22.05.2024
Рабочие закапывали котлован на пересечении улицы Карпинского и переулка Медицинского рядом с больницей и обнаружили множество человеческих костей. 70 лет назад документы уже велись и вся информация об этих людях есть в архивах. В Минске ( пересечение В.Хоружей и Старовиленского тракта), когда нашли такую находку, строительная компания приостановила строительство, собрали все останки - создали монумент. Респект строительной компании Минска.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930