Знайсці
03.01.2024 / 11:343РусŁacБел

Сёння літоўскі суд канчаткова вырашыць, ці даваць Карач прытулак

У сераду Вярхоўны адміністрацыйны суд Літвы разгледзіць апеляцыйную скаргу беларускай актывісткі Вольгі Карач на рашэнне суда пакінуць у сіле рашэнне Дэпартамента міграцыі аб непрадастаўленні ёй прытулку ў Літве.

 Вольга Карач. Фота: ОСЦ

Справа будзе разгледжана ў пісьмовым парадку, яе будзе разглядаць калегія з трох суддзяў на закрытым судовым пасяджэнні, піша LRT са спасылкаю на BNS.

Рашэнне гэтага суда будзе канчатковым і абскарджанню не падлягае.

У жніўні мінулага года Дэпартамент міграцыі прыняў пастанову не даваць прытулку беларускай актывістцы, бо Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі ўстанавіў, што яе пражыванне ў краіне ўяўляе пагрозу нацыянальнай бяспецы праз яе сувязі з расійскай выведкай.

Актывістка абскардзіла рашэнне ведамства ў судзе, які ў лістападзе пакінуў у сіле рашэнне Дэпартамента міграцыі.

Рашэннем Дэпартамента міграцыі кіраўніцы арганізацыі «Наш дом» прадастаўлены часовы від на жыхарства ў Літве на гуманітарных падставах, які можа быць прадоўжаны.

Да канчатковага разгляду справы актывісткі яна мае статус просьбіткі прытулку, што таксама дазваляе ёй заставацца ў Літве.

Карач атрымлівала від на жыхарства ў Літве з 2014 года, а летась падала заяву аб прадастаўленні прытулку. У 2021 годзе беларускі КДБ уключыў Карач у спіс тэрарыстаў.

Чытайце таксама:

Вользе Карач адмовілі ў кампенсацыі маральнай шкоды за нясвоечасовую адмову ў прытулку

Пазняк заступіўся за Карач і выклаў відэа «ператрусу ў Калегавай». Тая запратэставала

Вольга Карач склікала прэс-канферэнцыю — параўнала сябе з Меркель, Бяляцкім і заявіла, што беларускі рэжым хацеў яе забіць

Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы: Прычыны пагрозы бяспецы Літвы з боку Карач не тыя, пра якія яна гаворыць

Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы лічыць, што Вольга Карач супрацоўнічала з расійскай разведкай — СМІ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
1
6
Пытанне /адказаць/
03.01.2024
Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі ўстанавіў, што яе пражыванне ў краіне ўяўляе пагрозу нацыянальнай бяспецы праз яе сувязі з расійскай выведкай./// А Валерыю Кавалеўскаму чаму не працягнулі?
0
суд и право/адказаць/
03.01.2024
Всё зависит от того, что написано в литовском Законе о предоставлении международной защиты ( убежища). В польском, например, есть пункт где сказано, что в защите можно отказать, если лицо представляет опасность для безопасности государства. И это в Литве, думаю, определяет указанный  в статье Департамент. И никакой Суд со ссылкой на права человека тут не поможет. И Вольга гэта добра ведае.. Так что адзиная дарога - Швэцыя. Там яе добра ведаюць.
0
За Свабоду!/адказаць/
03.01.2024
суд и право, Сербія, Венгрыя, Казахстан, Грузія. Гэтыя яе прымуць. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031