Знайсці
14.12.2023 / 21:414РусŁacБел

З Мінска ў Стамбул можна будзе даляцець на дзве гадзіны хутчэй, чым цяпер. Як такое магчыма?

Турэцкая авіякампанія Southwind Airlines запускае прамыя рэйсы па напрамку Стамбул-Мінск. І яны займаюць менш часу, чым у Belavia.

На сайце турэцкай авіакампаніі Southwind Airlines з'явіліся білеты на рэйс з Нацыянальнага аэрапорта Мінск у Стамбул.

Час пералёту — 3 гадзіны 45 хвілін. Гэта на 2 гадзіны хутчэй, чым прапануе Belavia. Прычына, верагодна, у тым, што Belavia аблятае Украіну над тэрыторыяй Расіі, а Southwind Airlines будзе аблятаць яе ўздоўж мяжы па тэрыторыі Польшчы. Напрыклад, аналагічным чынам выконваюць пералёты самалёты авіякампаніі Turkish Airlines (з Беларусі кампанія цяпер не робіць рэйсы).

Такі шлях нашмат карацейшы за той, якім вымушаныя лётаць самалёты авіакампаніі Belavia. Нагадаем, што ў адказ на прымусовую пасадку ў Мінску самалёта кампаніі Ryanair, на борце якога знаходзіліся Раман Пратасевіч і Сафія Сапега, Belavia забаранілі лётаць над тэрыторыяй ЕС. 

Фота: скрыншот з сайта belavia.by

Пералёт з Belavia займае 5 гадзін 40 хвілін. Квіткі на вылет з Мінска ў Стамбул на 23 снежня каштуюць ад 678 рублёў.

Першы вылет са Стамбула ў Мінск кампаніі Southwind Airlines запланаваны на 22 снежня. Першы рэйс па маршруце Мінск-Стамбул дасяжны на 23 снежня.

Фота: скрыншот з сайта southwindairlines.com

На бягучы момант цана білета ў адзін бок у турэцкай авіакампаніі пачынаецца з 203 еўра (прыкладна столькі ж, колькі ў беларускай авіякампаніі).

Чытайце таксама:

«Казахстан не будзе рызыкаваць». Чаму казахі не пускаюць да сябе «Боінгі» з Беларусі

З Мінска хочуць запусціць цягнік у Маскву з хуткасцю да 400 км/г. Што не так з праектам?

ЗША працягнулі санкцыі супраць «Белавія»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
20
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
5
6
Жвір/адказаць/
14.12.2023
Ня лётайце ў Істанбул, ён поўны кавіду, праўду кажу. Аэрапорт з плоймай транзітных пасажыраў, інфармацыю пра тэрмінал і нумар гейту даюць хвілінаў за трыццаць, і пасажыра ў чаканьні таўкуцца я фудкорту ды дэбільных крамаў. Падхапіць кавід у такіх умовах вельмі проста. Персанал нахабны. Ня лётайце ў Істанбул !
4
Путешествия закончились в 2019/2020-ом/адказаць/
14.12.2023
Турки наверное не понимают куда зашли на какой рынок. Из страны - фильтрация , в страну - ещё большая фильтрация. Кому захочется лишний раз подвергать себя стрессу.
15.12.2023
Путешествия закончились в 2019/2020-ом, Это враньё. Спрос имеется и он растёт. Терять сутки на переходах для полетоа в ту же Америку утомительно и дорого
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031