Знайсці
04.12.2023 / 08:536РусŁacБел

У Сейме Літвы зарэгіструюць папраўкі да закона, якія абмяжоўваюць магчымасці беларусаў жыць у краіне

У найбліжэйшы час старшыня Камітэта нацыянальнай бяспекі і абароны Сейма Лаўрынас Кашчунас мае намер зарэгістраваць папраўкі да закона аб абмежавальных мерах — прапануецца выключыць магчымасць беларускім грамадзянам, якія прыбылі ў краіну, атрымаць статус часовага жыхара, паведамляе LRT.

Вільня. Від з замкавай гары. Фота: Наша Ніва

«Вельмі важна падкрэсліць, што мы працягваем падтрымліваць гуманітарны калідор. Іншымі словамі, калі гэта сапраўды праваабаронцы, людзі, рэпрэсаваныя беларускім рэжымам, МЗС зможа даць такі гуманітарны калідор. А наконт часовых мы робім адну агаворку — на кваліфікаваную працоўную сілу», — сказаў Кашчунас.

Па яго словах, папраўкі арыентаваны на групу беларусаў, якая становіцца мішэнню службаў рэжыму.

Ён сцвярджае, што гэты крок дапаможа знізіць пагрозы бяспецы Літвы і апазіцыі Беларусі ў самой Літве.

Чытайце таксама:

«Мы назіраем ​​беспрэцэдэнтную актыўнасць беларускіх спецслужбаў». Кіраўнік ДДБ Літвы выступіў за ўніфікацыю санкцый да беларусаў і расіян

Беларусаў, якіх літоўцы прызналі пагрозай нацыянальнай бяспецы, ужо 1644

Трэба раз і назаўсёды спыніць разважанні пра «вяртанне Вільні» — Рудкоўскі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
32
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
9
04.12.2023
Няма куды бегчы, Літоўцы занадта цяжкую ношу ўзялі, не па сабе. Разлічвалі на хуткія дывідэнды ў палітыцы і не толькі, а атрымалі хрэна без солі. Спачатку вайна, потым наплыў мігрантаў з Беларусі. А іх ўсяго 2 мільёны, і спецслужбы не спраўляюцца са сваімі функцыямі, таму і пераходзяць да татальнай забароны ўсяго і ўсіх. А Польша - iншая краіна, іншыя рэсурсы, іншыя магчымасці супрацьдзеяння знешнім пагрозам.
0
Максим Дизайнер/адказаць/
04.12.2023
Все правильно делают. Беларусы должны жить в Германии месте с украинскими гопниками, а не на задворках ЕС, которых сами европейцы шарахаются. Британцы снимают репортажи с бухими литовцами для туристических каналов: "Все говорят, что тут полная жопа, но есть и хорошие моменты".
0
Ганна/адказаць/
04.12.2023
Жора, злезь з канапы, там цвік ужо паірдэў
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031